Музыка

Арганізатары «Джазавых вечароў» расказалі, чым здзівяць гледачоў сёлета

Новы сезон «Джазавых вечароў» каля мінскай ратушы стартуе 10 чэрвеня. Пра тое, чым здзівіць музычны праект мінчан і гасцей сталіцы, арганізатары расказалі журналістам, перадае БЕЛТА.

Гэтым летам на сцэне Верхняга горада выступяць музыканты з ЗША, Нідэрландаў, Францыі, Чылі, Туніса, Туркменістана і Беларусі. У афішы значацца вакальныя і інструментальныя нумары розных стыляў і напрамкаў: этна-джаз, класічны джаз, свінг, арыентал-джаз, ф'южн, джаз-фанк, джаз-соўл, мадэрн-джаз, мэйнстрым, рытм-энд-блюз, кантэмпарары і інш. Спецыяльны госць - пераможца рэспубліканскага конкурсу «Талент краіны», лаўрэат першай прэміі конкурсу «Джаз-тайм — 2016», уладальніца Гран-пры конкурсу «Джаз-момант — 2016» сямігадовая піяністка Сафія Курловіч з Салігорска.

«Мы падрыхтавалі разнастайную праграму, якая будзе цікавая як дасведчанай публіцы, так і выпадковым прахожым. Прагучаць папулярныя творы, аўтарская, эстэцкая музыка, джазавыя імправізацыі. Таксама запланаваны майстар-класы знакамітых замежных музыкантаў. Слухачам будуць прадстаўлены і дасягненні беларускіх выканаўцаў. Фінальным акордам стане масавае выкананне адной з найбольш папулярных джазавых мелодый «Караван», — паведаміў музычны прадзюсар праекта Андрэй Каліна.

Паводле слоў намесніка начальніка ўпраўлення культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Аляксандра Шастакова, «Джазавыя вечары» сталі аднымі з найбольш наведвальных мерапрыемстваў летняга турыстычнага сезона ў Верхнім горадзе. «Гэта добры прыклад дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Праект прадастаўляе жыхарам сталіцы магчымасць азнаёміцца з найлепшай джазавай музыкай і выканаўцамі», — адзначыў ён.

Зоркай вечара 10 чэрвеня будзе знакаміты Скот Хендэрсан (ЗША), уладальнік званняў «Джазавы гітарыст нумар 1» (па версіі часопіса Guitar World) і «Найлепшы джазавы гітарыст» (па версіі Guitar Player). Ён выступіць у суправаджэнні французскіх музыкантаў Арчыбальда Лаганьера (бас) і Рамана Лабае (барабаны). Таксама на сцэну выйдуць: спявак і мультыінструменталіст Харысан Янг (ЗША/Нідэрланды), этна-джазавы дуэт Agata (Беларусь), VIP-jazz Андрэя Славінскага.

17 чэрвеня сваю праграму прадставіць бас-гітарыст Крысціян Галвез (Чылі), уладальнік прэміі Altazor як найлепшы джазавы выканаўца Лацінскай Амерыкі ў 2000 і 2004 гадах, а таксама намінант American Music Awards 2005, які выступіць з трубачом Крысціянам Куцюруфа (Чылі) і барабаншчыкам Назарам Рэджэпавым (Туркменістан). Таксама гледачоў чакае сустрэча з канцэртным аркестрам Барыса Мягкова (Беларусь) і «Трыа Канстанціна Гарачага» (Беларусь).

Музычную эстафету 24 чэрвеня падхопіць Кліўленд Джонс (ЗША) — спявак, кампазітар, выконваючы сімбіёз госпела, рытм-энд-блюза, фанка і традыцыйнага джаза, уладальнік бязмежных вакальных магчымасцей і звання «Адкрыццё года» ад аўтарытэтнага сайта SoulTracks.com. Таксама выступяць: кампазітар, гітарыст, лютніст і спявак Набіль Хемір (Туніс), вакальны квартэт Minsk Voices (Беларусь), Premier Orchestra (Беларусь).

«Джазавыя вечары» пад адкрытым небам пройдуць у сталіцы пяты раз. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Мінгарвыканкам, канцэртнае агенцтва «4А-Івент» і ААТ «Банк БелВЭБ».

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ19

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Усе навіны →
Усе навіны

Емен абвясціў маштабную вайну хусітам: 100‑тысячная армія пры падтрымцы Саудаўскай Аравіі паспрабуе вярнуць кантроль над Чырвоным морам1

«Герой Данбаса» забіў і расчляніў сяброўку і яе 19‑гадовую дачку11

Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў25

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

«Далоў цара!»: на мітынгу КПРФ у Маскве затрымалі больш за 60 чалавек12

Бойфрэнд з каталога — у Кітаі набірае папулярнасць новая паслуга3

У Кіеве пачалі ставіць аўтаматычныя турэлі для збіцця расійскіх рэактыўных дронаў

У Мінску 63‑гадовы кіроўца памёр за рулём. Аўтамабіль вылецеў у двор і перакуліўся

Нямецкі дэпутат з прарасійскай партыі прывязе ў Беларусь прадстаўнікоў «Альтэрнатывы для Германіі»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ19

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць