Здарэнні

Мінчанка захоўвала наркотыкі ў ячэйцы адной са сталічных крам

У Савецкае РУУС сталіцы 22 верасня паступіла інфармацыя аб тым, што служба бяспекі адной з крам на тэрыторыі Савецкага раёна выявіла ў ячэйцы для захоўвання асабістых рэчаў пакупнікоў пакет. У ім знаходзіліся пакуначкі з расфасаваным парашкападобным рэчывам, а таксама высушаным здробненым рэчывам расліннага паходжання зялёнага колеру, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

На месца выехалі супрацоўнікі аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі раённага ўпраўлення. «Па выніках праведзеных даследаванняў ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінску было ўстаноўлена, што знойдзенае парашкападобнае рэчыва ўтрымлівае ў сваім складзе асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва мефедрон, а рэчыва расліннага паходжання з'яўляецца марыхуанай. Усяго ў пакеце знаходзілася 39 г мефедрону і каля 85 г марыхуаны», — праінфармавалі ў ГУУС.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў была выящленая асоба жанчыны, якая пакінула тавар у ячэйцы. Ёй аказалася раней не судзімая 28-гадовая мінчанка, якая, знаходзячыся ў адпачынку па догляду за дзіцем, працавала закладчыцай у адной з інтэрнэт-крам.

«Да моманту выяўлення наркотыкаў сталічныя праваахоўнікі ўжо ведалі пра яе злачынную дзейнасць, спосаб захоўвання і толькі чакалі выпадак — магчымасць канфіскаваць тавар і адразу затрымаць зламысніцу. У ходзе асабістага дагляду ў жанчыны знайшлі каля 1 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва альфа-PVP і каля 0,5 г мефедрону, якія яна таксама захоўвала з мэтай збыту», — дадалі ў ГУУС.

У дачыненні да закладчыцы Савецкім РАСК распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) КК РБ. Санкцыя гэтай частцы артыкула прадугледжвае адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 13 гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзьяр запатрабаваў адстаўкі прэзідэнта Венгрыі8

Вось як еўрапейцы і Канада будуць дзейнічаць, калі ЗША выйдуць з НАТА29

На Гродзеншчыне затрымалі правяраючых — яны бралі хабар за зніжэнне штрафаў3

«Універсітэт працягвае сваю дзейнасць». ЕГУ пракаментаваў абвяшчэнне сябе ўладамі Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

У гэтым годзе да Дня Перамогі ў Гродне будуць фарсіраваць Нёман3

«Сябры паехалі, застаўся толькі я». Што трымае айцішнікаў у Грузіі ў 20263

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

Даляр апусціўся да 2,81 рубля ўпершыню за тры гады3

«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць