Свет1717

Улады Каталоніі назвалі тэрміны рашэння пра абвяшчэнне незалежнасці

Reuters.com

Кіраўнік урада Каталоніі Карлес Пучдэмон заявіў пра тое, што мясцовыя ўлады абвесцяць рашэнне пра абвяшчэнне незалежнасці аўтаноміі цягам 24 гадзін пасля публікацыі вынікаў рэферэндуму. Пра гэта ён паведаміў падчас прэс-канферэнцыі пасля надзвычайнага пасяджэння жэнералітата (урада Каталоніі), перадае La Vanguardia.

Падчас выступу Пучдэмон, у прыватнасці, запатрабаваў вываду з тэрыторыі аўтаноміі Нацыянальнай паліцыі і Грамадзянскай гвардыі Іспаніі. Пасля беспарадкаў, якія адбыліся падчас рэферэндуму, улады рэгіёна, па яго словах, «вырашылі стварыць спецыяльную камісію для расследавання парушэнняў асноўных правоў» мясцовых жыхароў. У гэты орган, як дадаў кіраўнік жэнералітата, павінны будуць увайсці «эксперты і члены юрыдычнай каманды ўрада» Каталоніі.

«Я мяркую, што мы заслужылі права быць пачутымі, каб [на нашы праблемы] наўпрост звярталі ўвагу еўрапейскія інстытуты», — таксама адзначыў Пучдэмон.

Канфлікт паміж Барселонай і Мадрыдам ён назваў «не ўнутранай справай» адной краіны. «Відавочна, што [для ўрэгулявання сітуацыі] неабходна пасярэдніцтва трэцяга боку», — падкрэсліў ён, дадаўшы таксама, што для гэтага «павінен быць створаны клімат разрадкі».

Якія менавіта краіны або арганізацыі, на яго думку, маглі б выступіць падобнымі пасярэднікамі, Пучдэмон не ўдакладніў.

Дадзеных пра тое, што такую функцыю мог бы выканаць Еўрасаюз, ва ўладаў Каталоніі, як заўважыў кіраўнік жэнералітата, няма. Зразумела, што [далей] усё так не можа працягвацца», — сказаў таксама Пучдэмон.

«Нельга адмаўляцца ад пасярэдніцтва гэтак жа, як і [нельга] адкідаць дыялог», - адзначыў ён, падкрэсліўшы, што ў Барселоне не бачыць «больш эфектыўны спосаб» для вырашэння сітуацыі, чым перамовы.

Адсутнасць дыялогу паміж Каталоніяй і міжнароднымі арганізацыямі Пучдэмон назваў «часткай памылкі, якая заключаецца ў непрызнанні палітычнай праблемы» у рэгіёне. «Гэта сапраўды адбываецца, і чым пазней прызнаць гэтую рэальнасць, тым будзе горш», — сказаў палітык, чарговы раз адзначыўшы важную, на яго думку, ролю Еўрасаюза ва ўрэгуляванні сітуацыі. «Існуе праблема, якая закранае іх [ЕС] наўпрост, і яны проста не могуць глядзець у другі бок [і ня ўбачыць гэтага]», — адзначыў ён.

«Я не абвяшчаю незалежнасць [рэгіёна проста зараз]», - таксама заўважыў Пучдэмон. «Урад [Каталоніі] ўсвядоміў, што настаў час звярнуцца да пасярэдніцтва», — сказаў на заканчэнне кіраўнік жэнералітата.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах зніклі трое іншаземцаў9

Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе1

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра13

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць