Навука і тэхналогіі1111

Шведскія навукоўцы: На Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе адбыўся слабы ядзерны выбух

Getty Images

Шведскія навукоўцы прыйшлі да высновы, што падчас аварыі на Чарнобыльскай АЭС адбыўся слабы ядзерны выбух.

Спецыялісты прааналізавалі склад ізатопаў ксенону ва ўзорах, узятых на чарапавецкай фабрыцы па звадкаванні паветра, і змадэлявалі метэаралагічныя ўмовы распаўсюду прадуктаў ядзернай рэакцыі. Артыкул даследнікаў апублікаваны ў часопісе Nuclear Technology, піша lenta.ru.

Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС адбылася 26 красавіка 1986 года ў 01:23. Відавочцы сцвярджаюць, што чацвёрты энергаблок АЭС быў разбураны двума выбухамі, прычым другі, наймагутнейшы, здарыўся праз некалькі секунд пасля першага. Лічыцца, што аварыйная сітуацыя ўзнікла з-за разрыву труб у сістэме ахалоджання, выкліканага хуткім выпарэннем вады. Пасля гэтага вада або пара пачалі рэагаваць з цырконіем у цеплавыдзяляльных элементах, што прывяло да стварэння вялікай колькасці вадароду і яго выбуху.

Шведскія навукоўцы лічаць, што выбух рэактара адбыўся па іншай прычыне.

Яны выказалі здагадку, што падчас запланаванага спынення рэактара ўзніклі непаладкі ў сістэме кіравання ядзернай рэакцыяй, у выніку чаго ў актыўнай зоне значна павысілася колькасць цеплавых нейтронаў. Лакальныя ядзерныя выбухі прывялі да магутных выкідаў прадуктаў дзялення, якія выбілі ахоўныя покрыўкі у верхняй частцы каналаў рэактара, прарвалі дах і пайшлі ў атмасферу.

На карысць гэтай гіпотэзы гаворыць тое, што праз некалькі дзён пасля катастрофы навукоўцы радыевага інстытута імя Хлопіна выявілі радыеактыўныя ізатопы ксенону ў фракцыях высакародных газаў, атрыманых на чарапавецкай фабрыцы, дзе вырабляліся вадкі азот і кісларод. Сярэднія суадносіны актыўнасці 133Xe/13mXe раўнялася 44,5 ± 5,5. Гэта, на думку шведскіх даследчыкаў, тлумачыцца тым, што над тэрыторыяй Чарапаўца прайшло воблака з прадуктаў ядзернага выбуху магутнасцю 75 тон у трацілавым эквіваленце, што адбыўся на Чарнобыльскай АЭС.

Акрамя таго, вынікі мадэлявання метэаралагічных умоў над заходняй часткай СССР на працягу некалькіх дзён пасля аварыі паказалі, што аздначаныя на чарапавецкай фабрыцы суадносіны ізатопаў магчымыя толькі ў тым выпадку, калі выкінуты ксенон падняўся на вышыню 2,5—3 кіламетры. Такая карціна адпавядае наступствам ядзернага выбуху.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры24

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Усе навіны →
Усе навіны

«Папярэднічаў працяглы канфлікт». Следчыя расказалі падрабязнасці пра забойства падлетка ў гомельскім каледжы3

Адну з мінскіх паліклінік затапіла гарачай вадой

У Мінску неадэкватны мужчына разграміў дзіцячы сад4

Што плануе беларуская моладзь? Дзяўчаты — палепшыць матэрыяльнае становішча, хлопцы — стварыць сям'ю18

У беларускай правінцыі масава закупаюцца бронекамізэлькамі13

Беларусы сталі часцей жаніцца, але разводзяцца па-ранейшаму шмат4

Вэнс раскрытыкаваў «таргі» паміж Украінай і Расіяй за «некалькі квадратных кіламетраў»12

Іран зноў закрыў Армузскі праліў з-за дзеянняў Ізраіля16

У Акадэміі навук заклікалі беларусаў актыўна лавіць тры віды рыб5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры24

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць