Спорт

Лёсаванне ЧС-2018 па футболе — хто, што, як і калі?

Легендарны форвард зборнай Англіі Гары Лінэкер і расейская спартовая журналістка Марыя Камандная заўтра ўвечары правядуць лёсаванне Чэмпіянату Свету па футболе, які пройдзе ўлетку ў Расіі, паведамляе FIFA.com. Асіставаць ім будуць 8 зорак сусветнага футбола — паводле лічбы адборачных груп.

Што трэба ведаць пра лёсаванне і як будуць намагацца стварыць найболей роўныя па сіле склады васьмі груп з агульнай лічбы 32 каманд заўтра ў Крамлі а 18.00 мінскага часу?

Хто ў першым кошыку?

Згодна з зацверджанай працэдураю, сеянымі будуць сем наймацнейшых каманд рэйтынгу ФІФА плюс Расія як гаспадар турніра. Гэта Нямеччына, Бразілія, Партугалія, Аргентына, Бельгія, Польшча і Францыя. Наступныя тры кошыкі па восем каманд адпавядаюць далейшым месцам кастрычніцкага рэйтынгу ФІФА.

Як будзе праходзіць лёсаванне?

Браць шары з назвамі каманд унутры будуць па чарзе, пачынаючы з першага кошыка і скончваючы чацвертым. Пераходзіць да наступнага кошыка будуць толькі пасля таго, як па групах ад A да Н будуць размеркаваныя ўсе восем каманд з папярэдняга кошыка.

Спецыяльны статус Расіі — чаму?

На правах краіны-арганізатара, асабліва пазначаны шар з назвай зборнай Расіі будзе ўзяты першым, і яна аўтаматычна патрапіць першай камандай у групу А. Усе іншыя сеяныя каманды будуць выцягвацца ў лёсавым парадку і стануць першымі нумарамі ў групах ад B да H.

Чым будзе адрознівацца далейшае лёсаванне?

Яно — паводле арганізатараў — скіраванае на максімальную справядлівасць фармавання груп. За выняткам Еўропы, ад якой на чэмпіянат прайшло 14 каманд, у групе не можа быць больш, чым па адным прадстаўніку ад кантынентальнай канфедэрацыі. Толькі еўрапейскія каманды могуць патрапіць па дзве ў адну групу.

Таму спачатку асобна будзе лёсавацца шар з назваю каманды — а толькі пасля шар з назваю групы і парадкавым нумарам у ёй. Калі ліміт прадстаўніцтва кантынентальнай канфедэрацыі ў дадзенай групе ўжо вычарпаны, каманда пераносіцца ў наступную свабодную групу. Арганізатары абяцаюць, што ўсё будзе празрыста і чэсна.

Склады далейшых кошыкаў:

Другі: Іспанія, Перу, Швейцарыя, Англія, Калумбія, Мексіка, Уругвай, Харватыя.

Трэці: Данія, Ісландыя, Коста-Рыка, Швецыя, Туніс, Егіпет, Сенегал, Іран

Чацвёрты: Сербія, Нігерыя, Аўстралія, Японія, Марока, Панама, Рэспубліка Карэя, Саудаўская Аравія

Каментары

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць