Амерыканскае касмічнае агенцтва апублікавала ў сваім твітары здымак аблокаў на Юпіцеры, зроблены сёлета 24 кастрычніка апаратам Juno падчас аднаго з максімальна блізкіх пралётаў да верхніх слаёў атмасферы.

Фота NASA
Здымак юпіцерыянскіх сярэдніх шыротаў паўночнага паўшар'я быў пасля апрацаваны лічбава, каб узмацніць каларыстыку, і навукоўцы паведамілі пра гэта падчас публікацыі фота. Аднак гэтае ўдакладненне не перашкодзіла некаторым з рэтвітуючых… абвесціць Ван Гога прыхаднем з космасу на падставе падабенства ягонай карціны «Зорная ноч» да апублікаванага NASA здымка.

Ван Гог, «Зорная ноч»
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары