Улада

Павал Севярынец. Быцьцё 26:21

«У Сітне манашкі пасяліліся!» — «Якія яшчэ, к чорту, манашкі?!» — «Адна пажылая, другая маладзейшая; каля рэчкі кватаруюць — прапаведуюць, кніжкі раздаюць, па хатах ходзяць». — «Сэкта! Гнаць іх адсюль — дзяцей ачмураюць... Егавісты ці як іх там». — «Пераксьціся — у іх усё пра Хрыста!»

«У Сітне манашкі пасяліліся!» — «Якія яшчэ, к чорту, манашкі?!» — «Адна пажылая, другая маладзейшая; каля рэчкі кватаруюць — прапаведуюць, кніжкі раздаюць, па хатах ходзяць». — «Сэкта! Гнаць іх адсюль — дзяцей ачмураюць... Егавісты ці як іх там». — «Пераксьціся — у іх усё пра Хрыста!»

Чуткі ў вёсцы распаўсюджваюцца з маланкавай хуткасьцю й абавязковым эфэктам сапсаванага тэлефона: эвангелісткі, што прыехалі сюды зь Менску зь місіяй, на ўезьдзе, каля Палаты, усё яшчэ манашкі, у цэнтры, ля гаражу, — ужо сэктанткі, а падалей, на хутарах, увогуле сатаністкі.

«Абяцалі за мяне маліцца», — сьмяецца на ўсе зубы работнік Алег. Ані ў тое, што будуць маліцца, ані ў саму малітву ён проста ня верыць. «А мяне пажылая па галаве пагладзіла, я аж узбудзіўся», — у лысага Сашы-«хіміка» думкі толькі «пра гэта». «Думаеце, з самога Менску яны пра Бога расказваць сюды прыехалі?..» — яхідна шчэрыцца Алена, кабета з тае ж вуліцы.

Самі верніцы адной зь менскіх эвангельскіх грамадаў тлумачаць: «Пачулі, што ў Беларусі ёсьць такая вёска — Сітна. А Біблія піша пра калодзеж жывое вады, выкапаны ў Палестыне патрыярхам Ісакам і названы Сітна. У Сьвятым Пісьме выпадковасьцяў не бывае — прыехалі паглядзець».

Глядзім.

«І капалі рабы Ісакавы ў даліне і знайшлі там калодзеж вады жывой» (Быцьцё 26:19).

У Бібліі, дзе ўвогуле вада сымбалізуе Слова Божае, такі калодзеж сьведчыў Божаму народу пра Зямлю Абяцаную. Невыпадкова няверуючыя філістымляне (цяперашнія палестынцы), як паведамляе Кніга Быцьця, зацята спрачаліся за гэтую студню, што Ісак назваў Эсэкам, з габрэямі. Сёньня ўвесь сьвет назірае за несканчонай барацьбой, пачатай яшчэ тады, 4 тысячы гадоў таму.

«Выкапалі другі калодзеж; спрачаліся таксама і за яго; і ён даў яму імя: Сітна» (Быцьцё 26:21).

Місіянэрак, якія за тыдзень абышлі ўсю вёску ад дзьвераў да дзьвераў, быцьцё сучаснага Сітна ўразіла да глыбіні душы: «Людзі жывуць страшэнна і вельмі незадаволеныя. Але — ня вераць у Бога, ня вераць увогуле, што дабро пераможа зло, ня ведаюць нават, навошта яны жывуць, — і ад безнадзейнасьці сьпіваюцца. Які там калодзеж...»

Слухаю місіянэрак і згаджаюся: калі б наша перамога залежала толькі ад пратэстных настрояў, прагі дабрабыту й банкруцтва ўлады, Малое Сітна ўжо даўно б абвесьціла на тэрыторыі сельсавету БНР. Але ані ленінская фармулёўка «рэвалюцыйнай сытуацыі», ані марксісцкае «быцьцё вызначае сьвядомасьць» тут не дадуць рады. Бо якраз асавечаная, сьпітая, пазбаўленая і беларускасьці, і Боскасьці сьвядомасьць скразіць у кожным дзіравым плоце, кожным пустым позірку, у кожным каліўцы сіценскага быцьця.

Праўда — студні ў Сітне ня гожыя. Неглыбокія, часьцяком нячышчаныя, на вёдрах застаецца брудны налёт... Запушчаныя, словам. Каб дабрацца да чыстае вады, трэба капаць глыбей.

Дзе ж здабыць крышталёвую, крынічную сьвядомасьць, якая можа вызначыць годнае, беларускае, хрысьціянскае быцьцё? Калодзеж якой глыбіні трэба выкапаць тут, у Сітне, каб дастаць да жывое вады, што тысячу гадоў таму вымкнула ў Палату й успаіла першую сталіцу беларускай дзяржаўнасьці?

Пэўна, трэба капаць сама менш да часоў шляхціца Завальні, калі адмова ад Бога й Радзімы пачала нараджаць у сьвядомасьці вяскоўцаў Полаччыны фантастычную нечысьць. Яшчэ глыбей, да мяжы Эўропы й Імпэрыі, якую тут два стагодзьдзі вартавала сіценская фартэца. Да папялішча самое фартэцы, заснаванай Іванам Жахлівым і спаленай Сьцяпанам Батурам... Трэба ўнурыцца ўглыб да самых сьцежак першага хрысьціянскага прапаведніка Беларусі, Торвальда Вандроўніка, які абвяшчаў Хрыста ў ваколіцах Полацку і якога тутэйшыя паганцы зь берагоў Палаты тысячагодзьдзе таму сустракалі гэтак жа, як сёньня сіценцы эвангелістаў.

І на самым дне, калі ўжо ня стане змогі, калі сонечнае сьвятло ўгары падасца поўняй сярод цёмнае начы, а пад рыдлёўкай нарэшце забруіць крынічка, мы зразумеем: свая студня жывое вады — глыбокая гісторыя, лёсы невядомых сьвятых і скарбы Слова Божага — стоеныя ў кожнай вёсачцы беларускай глыбінкі.

І калі зямля адкапаных нанова студняў, зь якіх чэрпаюць штодня, напоўніцца адлюстраваньнямі неба, — мы здолеем наталіць нашу самую пякучую смагу: смагу нацыянальнага абуджэньня.

в.Малое Сітна

Каментары

Цяпер чытаюць

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары шматпавярховіка скінуліся і самастойна ўпрыгожылі пад'езд да Новага года — толькі паглядзіце

Крысцін Кэбат, якая абдымалася з жанатым гендырэктарам IT-кампаніі на канцэрце Coldplay, упершыню пракаментавала гэта4

«Да шостай ранку пяклі». Як украінцы беларускіх палітвязняў пакармілі5

Спевака, беларуса з афрыканскімі каранямі адправілі ў калонію за ўдзел у пратэстах1

Літоўская паліцыя бярэ на сябе ахову Святланы Ціханоўскай12

У Мінску пачаў працаваць першы навагодні кірмаш

ЗША прыпыняе розыгрыш грын-картаў12

15 гадоў таму адбылася другая Плошча — людзі пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў-20104

«Шато дэ Пакет»: у сацсетках жартуюць з таго, што «Белавія» пачала наліваць на рэйсах непрыстойна таннае віно3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць