Грамадства4848

Кіраўніцтва спраў прэзідэнта купляе «Майбах» за $160 тысяч

Аўтатранспартная дзяржаўная ўстанова «Белтрансспэцаўта», якая ўваходзіць у структуру Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта, абвясьціла тэндэр на набыцьцё транспартных сродкаў, піша Радыё Свабода.

Сярод іншага прэзыдэнцкая структура папаўняе легкавы і пасажырскі аўтапарк. У заяўцы фігуруюць Mercedes-Benz S560 4 MATIC Long («майбах»), тры Mercedes-Benz Е400, пазадарожнік Toyota Land Cruiser 200, рэанімабіль і грузапасажырскі аўтамабіль.

З умоўна айчынных машын пазначаны самы дарагі варыянт беларуска-кітайскай «Джылі» — красовэр Geely Atlas. Дылеры выстаўляюць мадэль у прамежку 17-25 тысяч даляраў, залежна ад камплектацыі. Кіраўніцтва справамі гатова нават пераплаціць за тэрміновасьць — да красавіка ў гаражы мусіць стаяць экзэмпляр за 55 тысяч рублёў (блізу 28 тысяч даляраў).

За новы пазадарожнік Toyota Land Cruiser 200 зь дзяржаўнага бюджэту гатовыя выдаткаваць амаль 100 тысяч даляраў — 183 тысячы рублёў.

Кошт трох Mercedes-Benz Е400 не павінны выйсьці за 600 тысяч рублёў — іншымі словамі, не даражэй за 100 тысяч даляраў за кожны.

«Майбах» «для патрэбаў Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта»

Самы дарагі ў пераліку — элітны Mercedes-Mybach S560 4 MATIC Long («майбах»). За элітны асобнік з канвэеру дзяржава гатова заплаціць 150-160 тысяч даляраў.

Грузапасажырскі аўтамабіль, марка якога не ўказаная, таксама ня з танных — 109 тысяч рублёў ці больш за 50 тысяч даляраў.

За сучасны рэанімабіль Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта не пашкадуе 426 тысяч рублёў ці больш за 200 тысяч даляраў у эквіваленце.

Па ўказаным для патэнцыйных прадаўцоў тэлефоне Свабодзе сказалі, што пералічаныя аўтамабілі набываюцца «для патрэбаў Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта», але для якіх канкрэтна — паведаміць адмовіліся. ня могуць удакладніць, для якіх мэтаў набываюцца пералічаныя аўтамабілі. Але з улікам пазначаных коштаў вялікая верагоднасьць, што за руль «Мэрсэдэсаў» шараговыя клеркі ня сядуць.

Разам усе пазыцыі ў тэндэры цягнуць амаль на 1 мільён даляраў.

Каментары48

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?13

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую24

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры17

У Дагестане судзілі маладую беларуску — бо апублікавала відэа з лагатыпам Instagram2

Арнітолагі патлумачылі, чаму журавы дагэтуль не адляцелі з Беларусі

Які чысты даход патрэбны для камфортнага жыцця ў Еўропе4

Пуцін прачытаў лідарам Фінляндыі і Нарвегіі лекцыю па гісторыі сярэднявечных славян14

Пасля няўдалага скоку ў возера 19‑гадовы беларус аказаўся ў інвалідным вазку — ён знайшоў сябе ў стварэнні касмічных свяцільнікаў ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?13

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць