Меркаванні88

Мы жывем пад зямлёю

На думку Зянона Пазьняка, адзначыць 20‑я ўгодкі БНФ сёньня можна толькі падпольна. Ня так нават, як гэта было магчыма дваццаць гадоў назад, калі ствараўся народны рух, калі БНФ зьбіраў поўныя залы і плошчы прыхільнікаў перамен. Цяпер сытуацыя іншая.

На думку Зянона Пазьняка, адзначыць 20‑я ўгодкі БНФ сёння можна толькі падпольна.

Ня так нават, як гэта было магчыма дваццаць гадоў назад, калі ствараўся народны рух, калі БНФ збіраў поўныя залы і плошчы прыхільнікаў перамен. Цяпер сітуацыя іншая. Але і Фронт іншы. Гледзячы з розных бакоў, міжволі шукаеш прычыны таго, што адбылося, у дзейнасці і характары як улады, так і апазіцыі.

«Мы жывем пад зямлёю», — спяваў NRM ў часы, калі БНФ быў на ўздыме. Сёння выглядае, што «пад зямлёю», у падполлі, мы апынуліся цяпер, а не тады.

Каб зразумець гэтую метамарфозу, трэба звярнуцца да пачатку дзейнасці Фронту, да яго стварэння — што гэта было такое?

Самая вялікая памылка — быццам у савецкім запаведніку БССР раптам, ні з пушчы ні з поля, зніадкуль з’явіўся гэты шматтысячны народны рух.
Вядома, людзям хочацца верыць, што цуды здараюцца. Але ў гэтым выпадку ніякага цуду не было, як і запаведнікам‑Вандэяй была не Беларусь, а толькі самая вяршыня слюнькоўска‑сакалоўскага ЦК.
Што да народу, дык ён быў гатовы да перамен ніяк не менш за любы іншы з падсавецкіх народаў.

Менавіта народ стаў тым асяроддзем, у якім ідэя народнага руху выспявала на працягу дзясяткаў гадоў — спачатку ў падпольных умовах, потым публічна — у так званым «нефармальным» маладзёвым руху.

І сам феномен БНФ на зломе 1980‑90‑х гадоў быў прадвызначаны феноменам маладзёвага руху тых часоў.
«Яднайцеся ў суполкі і сябрыны!» — папулярны тады кліч. Ядналіся нефармальна. Для таго, каб разам адзначыць Купалле ці Каляды паводле старадаўняга абраду, развучвалі песні. Каб адчыніць на раёне беларускі клас, хадзілі па кватэрах, збіралі подпісы. Разам вывучалі гісторыю сваёй вуліцы, вёскі, мястэчка, дбаючы пра краязнаўчую калекцыю ці музей.

Маладзёвы рух у 1980‑я гады ахапіў тысячы людзей па ўсёй Беларусі. Ён шукаў сваіх формаў аб’яднання — стварыў канфедэрацыю, праводзіў Вальныя соймы, а таксама грамадзянскія акцыі: супраць разбурэння помнікаў архітэктуры, абвалавання Прыпяці, затаплення на Дзвіне… І калі 19 кастрычніка 1988 году быў створаны аргкамітэт БНФ, па ўсёй краіне суполкі і сябрыны пачалі абвяшчаць сябе «групамі падтрымкі Фронту». Гэта быў цалкам лагічны крок, бо народны рух выспеліўся, ён ужо меў сваю масу і ідэю. А БНФ (тады франты і рухі ствараліся ўва ўсіх савецкіх рэспубліках) надаў усяму гэтаму адзіную выразную форму.

Чаму гэтага няма сёння? Бо няма таго мноства ручаінаў — непалітычных (краязнаўчых, літаратурных, фальклорных) — якія б пры зліцці ўтваралі вялікую раку, што здольная несці на сабе вырашэнне грамадскіх і палітычных праблем, як гэта было 20 гадоў назад? Насамрэч ёсць у Беларусі тыя «ручаіны» — суполкі, клубы, таварыствы, проста жывыя душой людзі. Матывы іх аб’яднання не змяніліся, бо не змянілася рэчаіснасць, якая колісь выклікала іх да жыцця. Але тыя, хто з галавой у палітыцы, сёння іх не заўважаюць, не бяруць у разлік, не бачаць у іх свайго вытоку і думаюць, што новая вялікая рака пральецца аднекуль з неба.

Алесь Кебік, газэта «Свабода»

Каментары8

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр філосаф Юрген Хабермас1

«Рабі як Бацька!» У Наваполацку забаўляліся колкай дроў на цэнтральнай плошчы ФОТЫ12

«Мінскзялёнбуд» раскрытыкавалі за саджанне дрэваў у мёрзлую зямлю. Там адказалі

Пуцін прапанаваў Трампу вывезці ўзбагачаны ўран з Ірана ў Расію

На таргі выставілі арыштаваны Rolls-Royce2

З эфіру АНТ выразалі словы Лукашэнкі пра тое, што вызваленыя палітвязні змогуць застацца ў Беларусі5

Гістарычная Менка прачнулася і выйшла з берагоў7

«Выглядае як акцыя жывадзёраў»: у розных раёнах Мінска нехта раскідвае пацучыны яд9

За два дні на выратавальны ўкол Ксюшы з Магілёва сабралі рэкордныя $300 тысяч. Мама здала яе ў дзетдом, а чужыя людзі б’юцца за жыццё дзіцяці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць