Свет2323

Юлія Скрыпаль: Я спадзяюся аднойчы вярнуцца ў Расію

Юлія Скрыпаль, дачка былога расійскага шпіёна Сяргея Скрыпаля, у сваім першым з'яўленні перад камерай пасля таго, як яна і яе бацька былі атручаны ў англійскім Солсберы, сказала, што ёй вельмі пашанцавала застацца ў жывых пасля замаху.

«Калі я апрытомнела пасля 20-дзённай комы, я даведалася, што мы абодва былі атручаны. Мне дагэтуль складана змірыцца з думкай, што на нас быў здзейснены падобны напад. Шакіруе сам факт выкарыстання нервова-паралітычнага рэчыва ў дадзенай сітуацыі», — распавяла яна ў інтэрв'ю Рэйтэр.

Па словах Юліі Скрыпаль, працэс выздараўлення быў вельмі павольным і балючым. «Не хачу дэталізаваць, скажу толькі, што лячэнне было інвазіўным і глыбока прыгнятальным. Я ўдзячная ўсім выдатным і добрым работнікам шпіталя ў Солсберы, месца, якое стала мне вельмі блізкім».

«Маё жыццё было перакулена з ног на галаву, і цяпер я спрабую змірыцца з неверагоднымі зменамі ў маім жыцці», — сказала Юлія.

«У доўгатэрміновай перспектыве я спадзяюся вярнуцца дадому, у маю краіну», — дадала яна.

Каментары23

Цяпер чытаюць

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»1

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Усе навіны →
Усе навіны

Супрацоўнікі дыпмісій ЕС ушанавалі памяць расстраляных у Курапатах5

У Мінску не засталося ніводнага раёна, дзе сярэдні кошт квадрата жылля быў бы менш за $20001

Ксяндза Завальнюка сустрэлі на вуліцы. Ён расказаў, у чым сэнс жыцця5

Пентагон заклікаў краіны Балтыі змякчыць рыторыку адносна Расіі10

Лукашэнка заявіў, што Беларусь у час пандэміі выратавалася, пайшоўшы сваім шляхам13

На аўтабане ў Германіі ў беларускай фуры лопнула шына — пашкоджаны 12 аўтамабіляў

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец153

Затораў у Мінску стане меней? Па другім кальцы пракладуць аптычную магістраль для святлафораў

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»1

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць