Грамадства44

У Беларусі створанае новае сілавое міністэрства?

Па Менску гуляе «чорная сотня». Гэтыя тыя, хто займаўся палітычным вышукам на карысьць беларускага рэжыму, але прайграў бітву з «маладымі ваўкамі» і застаўся бяз працы пасьля скасаваньня адразу трох структураў, якія складалі касьцяк палітычнага вышуку ў краіне.

Па Менску гуляе «чорная сотня». Гэтыя тыя, хто займаўся палітычным вышукам на карысьць беларускага рэжыму, але прайграў бітву з «маладымі ваўкамі» і застаўся бяз працы. Так цьвердзіць газэта belaruspartisan.org.

Яна сьцьвярджае, што скасаваныя адразу тры структуры, якія складалі касьцяк палітычнага вышуку ў краіне: упраўленьне па абароне дзяржаўнага ладу і грамадзкай бясьпекі ў Генэральнай пракуратуры, упраўленьне па барацьбе з карупцыяй, а таксама дзяржаўны цэнтар бясьпекі інфармацыі. Замест іх створаны апэратыўна‑аналітычны цэнтар, якія дысьлякуецца ў будынку КДБ, і менавіта яго наведваў Лукашэнка падчас свайго візыту ў камітэт.

Апошні прыезд Лукашэнкі ў будынак КДБ адзначыўся заявай пра тое, што спэцслужба павінна супрацьстаяць сусьветнаму крызысу, і ідыятызм гэтага заданьня адцягнуў увагу ад галоўнага. Цягам гэтага візыту Лукашэнка, па сутнасьці, наведваў новае сілавое міністэрства, якое было створанае таемна ад грамадзкасьці.

Апэратыўна‑аналітычны цэнтар падпарадкоўваецца асабіста Аляксандру Лукашэнку. У яго афіцыйнай назьве нават значыцца фразы «пры прэзыдэнце». Яго кіраўніком прызначаны былы начальнік ваеннай контрвыведкі памежных войскаў, палкоўнік Валеры Вакульчык. Гэты самы Вакульчык добра знаёмы з памочнікам кіраўніка краіны па нацыянальнай бясьпецы Віктарам Лукашэнкам.

Штат новай структуры сфарміраваны з абсалютна новых людзей. Гэта былыя супрацоўнікі рэгіянальных упраўленьняў КДБ (тыя, каторыя «з маладых»), шмат людзей прыйшло з памежных войскаў, а таксама з вайсковай контравыведкі.

Газэта цьвердзіць, што з «чорнымі білетамі» былі звольненыя ўсе кадры былога Дзяржсакратара Рады бясьпекі Віктара Шэймана.
«Шэйманаўскі прызыў» газэта называе «чорнай сотняй». З звольненых, кажа крыніца ў сілавых структкрах, пашанцавала толькі тым, хто змог даслужыцца да пэнсіі. Усе астатнія вымушаныя былі сыходзіць проста ў нікуды. Прычым, фармуліроўка «скасаваць», якая датычылася двух вышэйназваных упраўленьняў, увогуле не зьяўляецца юрыдычнай. Гэта не «скараціць» і не «ліквідаваць», калі звольненым выплачваюць кампэнсацыю. Больш за тое, людзей Шэймана не рэкамэндавана браць на працу нават ва ўпраўленьні бясьпекі банкаў.

Кажуць, што Віктар Шэйман спрабаваў процістаяць гэтаму, за што і паплаціўся пасадай. У сувязі з гэтым можна «фантазіраваць», хто ж стаіць за арганізацыяй «выбуху» на Дзень рэспублікі, калі выбуховай хваляй Шэймана зьнесла з высокай пасады. Сёньня Віктар Уладзімеравіч знаходзіцца фактычна пад хатнім арыштам. Хаця многія, нават набліжаныя да ўлады людзі, шчыра лічаць, што «Шэйману далі ахову». Гэта не ахова, гэта ахоўнікі.

Інфармацыю belaruspartisan.org немагчыма праверыць.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою23

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Я не кажу, што мы заўтра ўдарым «Арэшнікам» па Вільні, Варшаве або Кіеве40

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў31

Лукашэнка пра Іран: Мы не ўвязваемся, мы не хочам сваёй краіне праблемы13

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску зноў працуе

Майстра па дрэве і шматдзетнага бацьку з Бабруйска асудзілі за рэабілітацыю нацызму7

Паветраны шар з трыма жанчынамі ў Польшчы зачапіўся за шматпавярховы дом2

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой2

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою23

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць