Меркаванні7373

Пазьняк: Сёньня мой прыезд у Беларусь быў бы раўназначны самагубству

Пра гэта лідэр КХП‑БНФ заявіў у інтэрвію Эўрарадыё.

Пра гэта лідэр КХП‑БНФ заявіў у інтэрвію Эўрарадыё.

А ці збіраецеся вы вярнуцца ў Беларусь?

Гэтая думка ў мяне існуе пастаянна. Уся мая праца, уся мая работа накіраваная на тое, каб гэты час прыспешыць. Я, дарэчы, прыязджаў ужо ў Беларусь.

У 1996 годзе 26 красавіка, праз месяц пасля эміграцыі. Гэта была проста дэтэктыўная гісторыя, як мне ўдалося праехаць праз мяжу. На мітынгу я быў. Я быў з аховай, бо я ўжо ведаў, што мяне будуць браць пасля мітынгу. Закончылася гэта штурмам. Мы забарыкадаваліся ў Сядзібе, нас акружылі і потым штурмавалі. Але ж мне ўдалося выйсці з гэтага становішча.

Пасля я яшчэ два тыдні быў у падполлі ў Мінску,
а потым перабраўся ва Ўкраіну, затым ў Чэхію і гэтак далей.

Так што прыезд ужо быў. Ён дакладна паказаў, што будзе.

Мне ехаць цераз гэтую мяжу — раўназначна самагубству, таму што я ведаю дакладна тыя распараджэнні, якія ідуць асабіста ад Лукашэнкі.
Яны гучаць так: пры непадпарадкаванні і аказанні супраціўлення страляць на паражэнне. Так што, усе тыя размовы: вернецца, не вернецца — альбо такое інфантыльнае аматарства, альбо гэта свядома робяць людзі з правакацыйнымі мэтамі, каб у людзей, якія не вельмі разбіраюцца, пасеяць дрэннае ўражанне пра чалавека. Вось ён тут не вяртаецца… Узяў бы і вярнуўся.

Па чым найбольш сумуеце ў Беларусі?

Знаеце, як не дзіўна, але не хапае краявіду. У першую чаргу. Калі глядзіш на фотаздымкі, цяперашнія, былыя, там, дзе краявід Бацькаўшчыны, — немагчыма… Сціскае за сэрца і за горла. І не толькі мяне. Кожнага беларуса, які перажывае такія цяжкасці — немагчымасць вярнуцца на Радзіму. Прырода мае вельмі вялікае значэнне. З поўным усведамленнем кажу. Я шмат, дзе быў. Нідзе няма харашэйшага краявіду, як у Беларусі. Абсалютна ўнікальны марэнны пейзаж, абсалютна ўнікальны. Такога вось дыхання, такога адчування вечнасці, адчування Бога няма нідзе. Для беларуса вельмі цяжка — расстацца са сваім краем. З тым, што стала часткай наша душы. А гэта наша зямля, наш краявід.

Эўрарадыё

Каментары73

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль5

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падпісаў указ аб павышэнні тарыфаў для краін, якія гандлююць з Іранам1

Падчас абмену палоннымі вызвалілі былога беларускага вайскоўца Генадзя Шчэрбаня, якога Расія ўтрымлівала амаль чатыры гады3

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ3

У Расіі патануў у ванне былы намеснік міністра юстыцыі9

ЗША настойваюць, каб у новай дамове аб кантролі над ядзернымі ўзбраеннямі акрамя Расіі быў і Кітай

Ціханоўская шукае ў Варшаве касметолага і трэнера па боксе31

Трамп адкрыта выказаў падтрымку Віктару Орбану на выбарах4

Форма зборнай Гаіці выклікала сапраўдны фурор на Зімовых Алімпійскіх гульнях. Але яе ледзь не забаранілі2

Еўракамісія прадставіла прапановы па 20‑м пакеце санкцый супраць Расіі. Яго маюць прыняць да гадавіны вайны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль5

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць