Усяго патроху55

Беларускамоўны «Панасонік»

Пачынаючы з мадэльнага шэрагу 2009 г., лічбавыя бяздротавыя тэлефоны стандарту DECT фірмы Matsushіta Electrіc (гандлёвая марка Panasonіc) будуць мець, апроч іншых, мэню дысплэю і на беларускай мове.

Пачынаючы з мадэльнага шэрагу 2009 г., лічбавыя бяздротавыя тэлефоны стандарту DECT фірмы Matsushіta Electrіc (гандлёвая марка Panasonіc) будуць мець, апроч іншых, мэню дысплэю і на беларускай мове.

Гэтае рашэньне, не прадыктаванае беларускім заканадаўствам, было прынятае Panasonіc, сусьветным лідэрам стандарту DECT, цалкам добраахвотна.

3 гады таму Дзяржаўны камітэт РБ па стандартызацыі і мэтралёгіі ужо быў падрыхтаваў Дзяржаўны стандарт, які абавязваў усіх вытворцаў электронікі забясьпечваць усю прадукцыю, якая пастаўляецца ў РБ, ня толькі расейскамоўнымі, але і беларускамоўнымі інструкцыямі карыстальніка і мэню. Panasonіc, Samsung і іншыя сусьветныя лідэры рынку электронікі былі гатовыя адаптавацца да новага стандарту на працягу некалькіх месяцаў. Але, парадаксальна, менавіта айчынныя вытворцы — Гарызонт, Віцязь і іншыя — заблякавалі новы стандарт, які так і не набыў законнай моцы.

Гіганты сусьветнага рынку электронікі — таксама і піянэры беларускамоўнай вонкавай рэклямы, бо першымі пачалі ўжываць беларускую мову на рэклямных шчытах. Пазьней гэтая ініцыятыва была падхопленая і большасьцю вядучых аўтавытворцаў, хаця беларускі закон аб рэкляме гэтага не патрабуе.

Моўная сытуацыя на спажывецкім рынку Беларусі абсалютна унікальная. Ва ўсім сьвеце лічыцца, што менавіта нацыянальныя вытворцы ўжываюць лякалізацыю (адаптацыю стандартнай прадукцыі пад мясцовыя моўныя і культурныя асаблівасьці) як інструмэнт пратэкцыянізму, канкурэнтнай барацьбы з транснацыянальнымі гігантамі. Магчыма, так, да пэўнай ступені, і ёсьць ува ўсім сьвеце, але ў Беларусі больш выразна праяўляецца зусім іншы рынкавы мэханізм: вядучыя вытворцы высокатэхналягічнай спажывецкай прадукцыі спрабуюць забясьпечыць сабе канкурэнтную перавагу перад рознымі «шэрымі», або no‑name вытворцамі (перш за ўсё, кітайскімі) і нелегальнымі схемамі пастаўкі. У гэтым яны ідуць наперадзе беларускіх вытворцаў, якіх больш цікавіць расійскі рынак, чым уласна беларускі. Як доўга можа пратрымацца такі парадокс — пакажа час.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Усе навіны →
Усе навіны

«Армія з уотсапа». Як рывок агітацыі праз сацсеткі дапамог Лулу да Сілве вырваць перамогу ў Бразіліі6

Кітай абваліў сусветны рынак раскошы на 250 мільярдаў еўра. Louis Vuitton, Gucci і Hermès перажываюць цяжкія часы1

У мінскім дзевяціпавярховіку адбыўся выбух газу

Навукоўцы аднавілі твар чалавека, які жыў 315 тысяч гадоў таму6

Уладальнікам «Залатога мяча» 2026 года стаў Гары Кейн3

Сербская тэлекампанія папрасіла ў гледачоў прабачэння, што шмат гадоў дурыла ім галовы19

Слоўнік Dictionary.com назваў слова 2026 года. Што такое максінг?2

У Петрыкаўскім раёне знішчаюць яшчэ адну савецкую мазаіку3

«У дзяўчыны быў дыпламатычны імунітэт — ад расійскай амбасады». Як агенты спрабавалі трапіць на канферэнцыі з удзелам беларусаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць