Свет99

У гарадах Расіі зноў пратэстуюць супраць Пуціна і псеўдавыбараў — сотні затрыманых

Улады Масквы не ўзгаднілі нядзельную акцыю супраць павышэння пенсійнага ўзросту, удзельнікі якой ўжо сабраліся ў цэнтры горада.

Да правядзення мітынгаў па ўсей краіне 9 верасня заклікаў апазіцыйны палітык Аляксей Навальны. Яго самога 27 жніўня арыштавалі на 30 сутак за акцыю «Страйк выбаршчыкаў», якая адбылася яшчэ ў пачатку 2018 года.

За апошнія дні некалькіх прыхільнікаў Навальнага затрымала маскоўская паліцыя. Іх абвінавацілі ў арганізацыі недазволенага мітынгу. Сам Навальны арыштаваны на 30 сутак за мітынг, які прайшоў яшчэ зімой.

Сёння у Маскве паліцыя затрымала паплечніка Навальнага Мікалая Ляскіна. Супрацоўнікі МУС заявілі, што ўжо два дні «катаюцца» за ім па ўсім горадзе. Таксама затрыманы журналіст канала «Навальный Live» Дзмітрый Нізоўцаў, які вёў рэпартаж пра падрыхтоўку да акцыі з цэнтра Масквы.

Акцыі адбываюцца сёння у Екацярынбургу, Казані, Уфе, Яраслаўлі і іншых гарадах. Паведамляецца таксама пра дзясяткі затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту, у тым ліку ў Хабараўску, Томску, Новасібірску і Екацярынбургу. У адных гарадах акцыі былі ўзгодненыя, у іншых — не.

Аццыя ў Пецярбургу.

Пра затрыманні прыхільнікаў Навальнага таксама паведамляюць карэспандэнты Радыё Свабода ў Пскове і Растове-на-Доне.

Акцыя ў Пскове

Паведамлялася, што ў Екацярынбургу затрымалі былога мэра горада Яўгена Ройзмана. Пазней выданне Znak.com ўдакладніла, што ён сам сеў у аўтазак з іншымі затрыманымі. Каардынатара мясцовага штаба Навальнага таксама павезлі ў паліцыю.

У Омску прыхільніца Навальнага распавяла, што паліцэйскія білі яе па нырках пры затрыманні.

У сярэдзіне ліпеня Дзяржаўная дума ўхваліла ў першым чытанні ўрадавы законапраект аб паступовым павышэнні пенсійнага ўзросту да 65 гадоў для мужчын і да 63 гадоў для жанчын. Пенсійная рэформа ўжо выклікала акцыі пратэсту ў дзесятках гарадоў Расіі. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін выступіў з прапановай змякчыць пенсійную рэформу пасля масавых пратэстаў у краіне.

На Цвярскую ў Маскве таксама прыйшоў лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі, перадае Радыё «Свабода». У выніку адбыўся канфлікт з пратэстоўцамі.

Адзін з пратэстуючых абазваў лідара ЛДПР «г…», у адказ Жырыноўскі ударыў яго па твары. Мужчын разнялі ахоўнікі дэпутата, піша «Камерсант».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў10

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Пахаванне Алі Хаменеі адбудзецца 9 ліпеня

У Расіі арыштавалі дэпартаванага беларуса. Ён цішком вярнуўся, але спаліўся, калі пайшоў у паліцыю па даведку4

«Супернядзеля Трампа»: прэзідэнт ЗША адзначыць юбілей баямі UFC перад Белым домам3

У барысаўскім «Еўраопце» галубы дзелавіта дзяўбуць арэхі 

«Шаноўныя сябры, дзякую вам за падтрымку». Расійскі блогер Ілля Варламаў у інтэрв'ю згадаў Беларусь і беларускую мову26

На Камароўцы з'явіліся першыя лісічкі2

Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?5

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў10

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць