Культура2020

Хочаш напісаць бестселер? Прыходзь да нас!

Школа маладога пісьменніка пры ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» — адзіны ў Беларусі праект у фармаце creative writing school. Наша Школа не навучыць вас пісаць, але яна дакладна палепшыць якасць вашага пісьма, дасць навыкі напісання тэкстаў розных жанраў і павысіць літаратурную абазнанасць.

З 2012 года Школа праводзіць нефармальную адукацыю для дарослых. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыцамі, на лекцыях і майстар-класах найвядомейшых навукоўцаў і літаратараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца чытаць і пісаць прозу, слухаць сябе ды аналізаваць творы калегаў. Мы не ставім асаблівых абмежаванняў па ўзросце: у нашай Школе могуць вучыцца людзі ад 18 гадоў да плюс бясконцасці, з усіх рэгіёнаў Беларусі!

У якасці прыемных бонусаў — прафесійнае рэдагаванне вашых тэкстаў, магчымасць апублікаваць свае творы ў літаратурных выданнях: часопісе «Дзеяслоў» і штомесячніку «Літаратурная Беларусь» (дадатку да газеты «Новы Час»), штогадовым калектыўным зборніку выпускнікоў Школы. Найлепшыя аўтары атрымаюць магчымасць выдаць уласную кнігу ў серыі СБП «Пункт адліку».

Навучанне ў школе — бясплатнае.

Як падаць заяўку ў Школу маладога пісьменніка?

Умовы паступлення:

* Заяўка на адрас [email protected]

У заяўцы: 1) уласны празаічны мастацкі тэкст любога жанру на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2-5 старонак; 2) матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце вучыцца ў Школе пісьменніка; 3) спіс з 5-10 кніг, якія на вас паўплывалі найбольш.

Правілы афармлення заяўкі:

* Тэма ліста: Школа 2018-2019

* Вашыя прозу, матывацыйны ліст і спіс кніг дасылайце разам адным файлам у фармаце doc. На першай старонцы пазначце сваё імя і прозвішча, адрас пражывання, дату нараджэння, e-mail і кантактны нумар тэлефона.

* Файл назавіце лацінкай наступным чынам — «вашае прозвішча, ніжняе падкрэсліванне, вашае імя», напрыклад:

Pashkevich_Alaiza.doc

Bahdanovich_Maksim.doc

*Заяўкі для паступлення на курс 2018-2019 дасылайце на адрас [email protected] да 21 верасня 2018 г.

Заяўкі не рэцэнзуюцца. Прыём паводле конкурсу. Пра вынікі прыёмнай кампаніі будзе паведамлена на пачатку кастрычніка на сайце lit-bel.org і ў паштовай рассылцы на адрасы, пададзеныя ў заяўках.

Каментары20

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць