Свет55

Стывен Кінг прадаў падлеткам правы на экранізацыю апавядання за $1

Фота з Вікіпедыі

Амерыканскі пісьменнік Стывен Кінг прадаў правы на экранізацыю свайго апавядання «Велатрэнажор» за $ 1 падлеткам з Уэльса. Пра гэта паведамляе газета The Guardian

Адзначаецца, што падлеткі наступныя пару месяцаў будуць працаваць над сцэнаром, здымачны працэс плануецца пачаць да Калядаў. Яны не змогуць атрымаць прыбытак з пракату, аднак разлічваюць, што фільм будзе паказаны на фестывалях.

Па дадзеных The Guardian, падлеткі, якія звярнуліся да пісьменніка, з'яўляюцца студэнтамі Blaenau Gwent Film Academy.

Па словах Кевіна Філіпса з Уэльскай кампаніі Green Valley Film Productions, якая будзе аказваць падлеткам дапамогу ў працы над фільмам, Стывен Кінг адказаў ім на працягу 24 гадзін, распавёўшы пра ўмовы атрымання правоў. «На працягу некалькіх дзён кантракт быў падпісаны, і мы адправілі даляр у ЗША» - падзяліўся Філіпс.

Такія ўмовы былі прадастаўлены падлеткам у рамках праекта пісьменніка «Даляравы малы», згодна з якім студэнты могуць набыць за $ 1 правы на экранізацыю некаторых яго гісторый.

У апавядання Кінга «Велатрэнажор» распавядаецца пра мастака, які пачынае займацца на велатрэнажоры ў падвале свайго дома, каб знізіць узровень халестэрыну. Ён скупляе карты, пракладае маршруты з Нью-Ёрка ў горад Херкімер і кожны раз адзначае колькі праехаў да месца прызначэння. Аднак з часам у яго з'яўляецца нейкая думка, што падчас штодзённых «паездак» за ім нехта сочыць.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома10

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Саудаўская Аравія пакінула еўрапейскія НПЗ без нафты на месяц1

Арына Сабаленка паставіла на корце рэкорд раскошы14

У Мінску часова закрывалі станцыю «Плошча Леніна»

Настаўніца з Кармы сабрала калекцыю з 3000 рэдкіх сартоў таматаў3

У Горацкім раёне ў вёску прыйшлі ваўкі ФОТЫ6

У лукашэнкаўскага «Пула первого» скралі юзернейм тэлеграм-канала. Цяпер там эротыка17

Назвалі 20 найлепшых авіякампаній свету. Еўрапейскіх з іх толькі шэсць1

Эстонія гатовая цалкам закрыць мяжу з Расіяй у выпадку аб'яўлення там мабілізацыі7

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» славутага рэжысёра Звягінцава2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома10

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць