Улада1313

Лукашэнка: «Мы павінны разьняволіць чалавека...

лібэралізаваць наша жыцьцё, зрабіць яго больш свабодным для чалавека. Гэта вельмі важна ў сёньняшняй сытуацыі»

Як паведамляе прэс‑служба прэзідэнта Беларусі, Аляксандр Лукашэнка заявіў 25 лістапада на нарадзе з актывам Віцебскай вобласці:

«Мы не можам адгарадзіцца «жалезнай заслонай» ад гэтых з’яў [сусьветнага крызісу] і павінны ўлічваць іх у сваёй працы».

Паводле слоў А.Лукашэнкі,

з’явіліся прагнозы, што наступны год будзе цяжкім, але для многіх дзяржаў ён стане часам уздыму, выхаду з крызісу.
«Будзем спадзявацца, што мы не адстанем у гэтых адносінах, бо ў нас ёсць вялікі вопыт дзеянняў у цяжкіх сітуацыях», — дадаў ён. Ён лічыць неабходным перагледзець усе праграмы і мерапрыемствы, што намячаліся раней з у лікам дынамічнага развіцця краіны, і выканаць іх у запланаваным аб\’ёме за меншыя сродкі.

«Што да беларускага рубля, то сітуацыя абсалютна стрымальная. Сёння важна падтрымаць курс беларускага рубля. Яго абвалу не будзе,
усё — у зададзеных параметрах, у тым ліку і гадавая дэвальвацыя», — заявіў А.Лукашэнка. Паводле яго слоў, у краіне назапашаны пэўныя рэзервы, насельніцтва давярае яе банкаўскай сістэме.

Ён таксама заявіў, што Міжнародны валютны фонд пазітыўна ацэньвае ўсе працэсы, што адбываюцца ў Беларусі, а дзяржава прыслухоўваецца да ўсіх заўваг МВФ. Пры гэтым, паводле слоў А.Лукашэнкі, Беларусь не мае намеру адмаўляцца ад моцнай сацыяльнай палітыкі, скіраванай на забеспячэнне справядлівай і дастойнай сацыяльнай абароны грамадзян. «Мы зробім усё, што тычыцца людзей, і найперш будзем арыентавацца на іх», — сказаў ён.

Ён падкрэсліў неабходнасць лібералізацыі ўсіх сфер жыцця ў Беларусі:
«Мы павінны разняволіць чалавека, лібералізаваць наша жыццё, зрабіць яго больш свабодным для чалавека. Гэта вельмі важна ў сённяшняй сітуацыі». Паводле слоў Лукашэнкі, неабходна забяспечыць прастор у эканоміцы, «каб людзі маглі больш аператыўна і свабодна дзейнічаць, каб іх нічога не звязвала».

Завяршаючы нараду, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сваёй галоўнай задачай ён лічыць забеспячэнне правоў чалавека: «Абараняць правы людзей на дастойную зарплату, на тое, каб свабодна жыць і гаварыць тое, што чалавек думае, — вось галоўная задача прэзідэнта. Пра гэта і ўсе мы павінны заўсёды памятаць».

БелаПАН

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?19

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць