
Навагодні дзень 1 студзеня ледзь не скончыўся трагедыяй для цэлай сям'і ў Гомельскай вобласці.
Як стала вядома «Моцным навінам», у гэты дзень, у пасёлку Ветка, што недалёка ад Буда-Кашалёва Гомельскай вобласці, 40-гадовы п'яны мужчына спрабаваў забіць сваю сям'ю і знаёмага, які знаходзіўся ў іх у гасцях.
Знаходзячыся ў глыбокім алкагольным ап'яненні, ён зачыніў звонку дзверы свайго дома, пасля чаго абліў сцены і вокны будынка бензінам і падпаліў.
Усярэдзіне ў гэты час знаходзілася яго 33-гадовая жонка, 11-гадовы сын і нейкі знаёмы. Матывы ўчынку следству пакуль не вядомыя.
На шчасце, трагедыі не здарылася — людзі, што знаходзіліся ўнутры, патушылі самастойна, да прыбыцця ратавальнікаў.
Падпальшчык арыштаваны, знаходзіцца ў СІЗА.
Каментары