Меркаванні1212

Этнічнае апірышча ў свеце сімулякраў

Напярэдадні Калядаў спаўняецца дваццаць гадоў дзейнасці Цэнтру этнакасмалогіі «Kryŭja». Піша Аляксей Дзермант.

Напярэдадні Калядаў спаўняецца дваццаць гадоў дзейнасці Цэнтру этнакасмалогіі «Kryŭja». Піша Аляксей Дзермант.
У канцы 1988 году адбылася першая сустрэча філосафа Сяргея Санька ды мастака і музыкі Тодара Кашкурэвіча, якая паклала пачатак чыннасці Цэнтру. Ужо тады былі сфармуляваныя яе асноўныя мэты і кірункі: фундаментальнае вывучэнне традыцыйнай этнічнай рэлігіі і міфалогіі, даследаванне балцкай асновы этнагенезу беларускага народа, захаванне і адраджэнне народнай музыкі ды іншых узроўняў тутэйшага этнічнага Космасу.

На працягу ўсяго часу існавання беспасярэдне Цэнтрам альбо пры актыўным ўдзеле яго сяброў былі арганізаваныя міжнародныя навуковыя канферэнцыі этнакультурнай тэматыкі, балтыйскія дударскія фэсты, традыцыйныя святкаванні, ладзіліся адмысловыя семінары, этнаграфічныя экспедыцыі, выдаваліся часопісы і кнігі, між іншым, энцыкладпедычны слоўнік «Беларуская міфалогія».

Сярод асноўных дасягненняў Цэнтру можна назваць стварэнне адметнай школы мыслення, якая спалучае навуковую метадалогію, асноўныя дасягненні еўрапейскага традыцыяналізму з аўтэнтычнымі формамі філасофскага, мастацкага дыскурсу, што вылучае яго сярод сучаснага беларускага інтэлектуальнага ландшафту.

«Kryŭja» стала таксама метапалітычным асяродкам, які не абмяжоўваецца адно этнаграфіяй і даўняй гісторыяй, але выступае з крытыкай паноўных ідэалогій сучаснасці
ды прапаноўвае ўласную візію кансерватыўнага, традыцыяналісцкага светагляду.

Цэнтр наўпрост спрычыніўся да шырокага зацікаўлення дударствам, асабліва моладдзю, выпрацоўкі новых падыходаў да развязання праблемы паходжання беларусаў, разумення спецыфікі нашай этнічнай культуры і вызначэння яе месца на агульнам індаеўрапейскам фоне.

Апошнія некалькі гадоў сталі своеасаблівым «крыўскім» рэнесансам
– у музычным абсягу паўстаў шэраг унікальных з’яваў: гурт рытуальнага фальклору «Essa», беларуска‑літоўскі этна‑джаз праект «Tylos Labanoro», з 2006 г. адбываецца міжнародны фэст фолкавай і неафолкавай музыкі «Crivia Aeterna: Архаіка і сучаснасць». Якасна іншую ступень выдавецкай дзейнасці пазначыла выданне альманаху «Druvis», новы, «літоўскі» нумар якога неўзабаве мае з’явіцца.
З верасня 2008 г. пачаў працу афіцыйны сайт Цэнтру – kryuja.org,
які адразу ж прывабіў досыць вялікую колькасць наведнікаў з розных краінаў. На сайце можна падрабязней пазнаёміцца з гісторыяй і актуальнымі праектамі Цэнтру, публікацыямі яго сябраў і аднадумцаў.

Цэнтр этнакасмалогіі «Kryŭja» дагэтуль застаецца трывалым апірышчам этнічнай Традыцыі і ўкарэненай ідэнтычнасці ў сучасным свеце постмадэрнага хаосу і панавання сімулякраў.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж1

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову68

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

Расійскага пастаўшчыка рэдказямельных металаў выключылі з новага пакета санкцый ЕС па просьбе Эстоніі

«Мы рэкамендуем не хлусіць». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра поспехі і праблемы з легалізацыяй беларусаў у розных краінах3

Нашчадкі Залатой Арды. Як Казахстан пры прэзідэнце Такаеве праводзіць «рэбрэндынг» сваёй гісторыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж1

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць