Свет3434

Хто такі 35-гадовы Гуайдо, які абвясціў Мадура ўзурпатарам

Фота Carlos Garcia Rawlins / Reuters.

Венесуэльская апазіцыя доўгі час танула ў міжпартыйных спрэчках і прайгравала. Сітуацыя змянілася цягам двух тыдняў, пасля таго як кіраўніком Нацыянальнай асамблеі быў абраны 35-гадовы Хуан Гуайдо.

Ён сын лётчыка і настаўніцы, абодва яго дзяды былі вайскоўцамі. У палітыку ён прыйшоў студэнтам. Па адукацыі ён інжынер. Акрамя таго, ён скончыў аспірантуру ва Універсітэце Джорджа Вашынгтона ў ЗША.

У 25 гадоў ён стаў сузаснавальнікам партыі «Народная воля», якая ўстала ў рашучую апазіцыю чавістам. Кіраўніка гэтай партыі Лопеса пазней арыштуюць і пасадзяць у турму па абвінавачванні ў арганізацыі беспарадкаў. Тыя беспарадкі пакінуць след на шыі Гуайдо: шнар ад гумовай кулі.

Гуайдо абралі новым спікерам 5 студзеня, а пасля таго як Мадура 10 студзеня правёў чарговую ўласную інаўгурацыю, Гуайдо абвясціў яго ўзурпатарам (на прэзідэнцкіх выбарах у маі 2018 года Мадура па афіцыйных звестках атрымаў 68% галасоў выбаршчыкаў пры яўцы толькі 46%. Апазіцыя тыя выбары байкатавала).

23 студзеня на масавым мітынгу пратэсту супраць дыктатуры Мадура і эканамічнага калапсу Гуайдо прынёс прысягу прэзідэнта.

Нечаканыя крокі Гуайдо гальванізавалі венесуэльскае грамадства, якое было ўжо зняверыўшыся ў магчымасці штосьці памяняць у краіне. Яны таксама выклікалі імгненную рэакцыю ЗША, з якімі Мадура вядзе даўнюю барацьбу, і суседніх краін, якія прынялі мільёны венесуэльскіх мігрантаў, што бягуць ад эканамічнага крызісу.

Каментары34

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром34

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце2

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром34

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць