Моды11

Калі важна ўсё: выбіраем са cпецыялісткамі правільны камплект адзення для заняткаў спортам

Пры выбары адзення мы нярэдка ў першую чаргу кіруемся яе знешнім выглядам: наколькі яна адпавядае модзе, ці хавае недахопы і ці падкрэслівае стан… І толькі пасля ўсяго гэтага глядзім, з чаго яна зроблена і як доўга праслужыць. Калі такі прынцып яшчэ можа спатрэбіцца для штодзённага адзення, то для спартыўнага знешнія фактары граюць далёка не першую ролю: ад таго, наколькі камфортна мы сябе адчуваем падчас трэніроўкі, залежыць яе эфектыўнасць.

Разабрацца з тым, як выбраць спартыўнае адзенне так, каб гэта было не толькі прыгожа, але і функцыянальна, дапамагаюць тренерка Лера Казакевіч, а таксама стылістка і персанальная шоп-кансультантка Ганна Чарняўская.

Лера Казакевіч і Ганна Чарняўская.

Фасон і памер маюць значэнне

Усё спартыўнае адзенне павінна быць па памеры (ні на выраст, ні на выпадак пахудання). Яшчэ лепш, калі абраны вамі камплект зусім не будзе адчувацца, бо пры выкананні практыкаванняў важна сканцэнтравацца на сваіх фізічных адчуваннях у целе, а не на тым, што недзе муляе ці злятае.

Майка і ласіны

Пажадана, каб трэніровачная адзенне максімальна прылягала да цела: так ваш трэнер (ды і вы самі ў люстэрку) лёгка зможаце назіраць, якія цягліцы рухаюцца. У пачаткоўцаў цяглічныя адчуванні не моцна развіты, таму заўсёды важна абапірацца на зрокавы кантакт са сваім целам, а ў «мяшку» гэта немагчыма.

Фота: fbcdn.net.

Таксама адзенне ў абліпку лепшае для вашай бяспекі, паколькі занадта свабодныя спартыўныя штаны або майка могуць патрапіць у механізмы трэнажораў і трэніроўка можа скончыцца альбо дзіркай, альбо ў горшым выпадку траўмай.

Выбіраючы ласіны, аддайце перавагу мадэлям з высокай пасадкай.

Топ/бра

Гэта, вядома, не самы зручны элемент жаночага гардэроба, але трэба пастарацца выбраць такі, каб ён не націраў вобласць падпах, не здушваў і не пераціскаў грудную клетку, якая падчас дыхання больш актыўна раздзімаецца і звужаецца, чым у штодзённым жыцці.

Фота: media.md-fashion.com.

Дзяўчатам з вялікімі грудзьмі лепш выбіраць бра з чашкамі: яны выдатна ўтрымаюць грудзі на месцы і зберагуць іх ад расцяжак або дэфармацыі. А дзяўчатам з грудзьмі паменей можна абысціся спартовым топам у абліпку, які проста прыцісне бюст да грудной клеткі.

Матэрыял і склад

Забудзьцеся назаўжды пра баваўняную тканіну, пакіньце яе для чаго заўгодна, але сапраўды не для трэніровак, бо звыклая нам «бавоўна заўсёды і паўсюль» абсалютна не створана для актыўных рухаў і павышанага потавыдзялення.

Адзенне з такога матэрыялу хутка губляе форму і колер, маментальна выяўляе прыкметы вашай актыўнасці на трэніроўцы не толькі па выглядзе, але і па паху. Баваўняная тканіна доўга сохне. І ў рэшце рэшт сляды ад поту пад пахамі, асабліва на белых майках, на такім матэрыяле замучаешся адмываць. Лепш аддаць перавагу штучным тканінам: яны «разумнейшы», дзякуючы сучасным тэхналогіям вытворчасці.

Спартыўнае адзенне, у складзе якога ёсць такія матэрыялы, як:

- эластан / спандэкс / лайкра, праслужыць доўга і ўтрымае першапачатковую форму і колер, а таксама дасць магчымасць целу дыхаць;

- поліэстар і поліамід у складзе дазволіць адзенню хутка сохнуць і абысціся без прасавання;

- саплекс лёгка адаптуецца пад форму цела, падкрэслівае вартасці, хавае недахопы і прапускае паветра;

- кулмакс — гэта не толькі прыемная да цела тканіна, але і разумная, бо лёгка адводзіць і выпарве вільгаць з тканіны, пакідаючы скуру сухой.

Звычайна вытворцы адзення выкарыстоўваюць некалькі відаў матэрыялаў адначасова, напрыклад: 1) поліамід + поліэстар; 2) поліэстар + спандэкс; 3) поліэстар + эластан; 4) віскоза + эластан + бавоўна і г.д.

Усё пачынаецца з ног

Выбар абутку абумоўлены тым відам актыўнасці, якім вы займаецеся, бо ў штангетках далёка не ўцячэш. Але ёсць агульныя ўмовы, якія павінны выконвацца пры выбары любога спартыўнага абутку.

Фота: kh-news.net.

Вашы красоўкі павінны добра фіксаваць галенастоп (борцікі высокія, але не дасягаюць костачкі, а каркас красоўка цвёрды і трывалы, важна таксама, каб нага не боўталася ў абутку, як аловак ў шклянцы). Усё гэта дапамагае ўтрымаць нагу ў патрэбнай пазіцыі падчас выканання практыкаванняў і зберагчы ад расцяжэнняў і вывіхаў.

Падэшва павінна быць шчыльнай: гэта забяспечыць раўнамернае размеркаванне вагі на апорна-рухальны апарат.

Каб пазбегнуць непрыемнага паху або дзіўных адчуванняў у нагах, у абутку абавязкова павінны быць адтуліны, сетачкі, дзірачкі для таго, каб нага дыхала. Вусцілка — пажадана артапедычная, гэта значыць з выпукласцю ва ўнутраным баку ступні, асабліва на гэта трэба звярнуць увагу людзям з плоскаступнёвасцю і скрыўленнем хрыбетніка. А калі па астатніх крытэрах красоўкі вас задавальняюць, то проста паклапаціцеся пра сябе і купіце артапедычную вусцілку асобна ў спецыялізаванай краме.

І самае галоўнае: перш чым канчаткова вызначыцца з выбарам, яшчэ ў прымерачнай паскачыце, пазгінайцеся і пакруціцеся ў адзежы, каб адразу выявіць моманты, дзе яна можа пераціскаць, шараваць або прасвечваць.

Каментары1

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА8

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Універсітэцкага выкладчыка фізікі з Гродна будуць судзіць за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»2

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця8

Трамп назваў імёны кіраўнікоў Дзярждэпа і Нацыянальнай выведкі9

«Падробка архіўнай даведкі — 4500 еўра». Як беларусы шукаюць у сябе польскія карані і як купляюць польскае паходжанне10

У Белым доме прайшла сустрэча Трампа з Байдэнам ФОТАФАКТ

Навукоўцы адрадзілі вымерлую жывёліну без кланавання. Якім чынам ім гэта ўдалося?3

Канапацкая адказала, ці ёсць у яе нямецкі ДНЖ4

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе13

«Масфільм» перадаў расійскай арміі танкі і БМП са складоў кінастудыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА8

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →