Грамадства66

Барановіча, які адбіваў анархістаў ад міліцыі, перавялі на паўтара года ў турму

Фота Улада Швядовіча

У папраўчай калоніі №1 г. Наваполацка 12 лютага завершылася судовае разбіральніцтва ў адносінах да Святаслава Барановіча, асуджанага за бойку ў тралейбусе з міліцыянтамі. На судовым разбіральніцтве, якое было распачатае яшчэ пяць месяцаў таму, разглядалася пытанне аб змене рэжыму адбыцця пакарання на турэмны, паведамляе spring96.org

Рашэнне суда было агучана толькі 15 лютага. Згодна з пастановай суда горада Наваполацка Святаслаў Барановіч «на астатнюю частку тэрміна адбыцця пакарання 1 год і 7 месяцаў і 20 дзён пераводзіцца на турэмны рэжым».

Суддзя Наваполацка Ф. Янюк, якая выносіла рашэнне аб змене рэжыму, спасылалася на 12 дысцыплінарных спагнанняў толькі за кастрычнік 2018 г. Гэтыя пакаранні Святаславаў абскарджваў у судзе горада Наваполацка і Віцебскім абласным судзе, але безвынікова.

Застаецца адкрытым пытанне, калі Святаслаў Барановіч будзе пераведзены на турэмны рэжым, бо знаходзячыся ў штрафным ізалятары (ШІЗА) ён працягваў атрымліваць пакаранні за дрэнную прыборку, неахайны знешні выгляд і іншыя. На сёння ён мае неадбытыя суткі ШІЗА і ПКТ. Невядома, дзе ён іх будзе адбываць у наваполацкай калоніі ці ўжо турме.

Яго сястра Наталля распавяла, што ёй вядома пра стан брата:

«Святаслаў знаходзіцца ў цяжкім маральным стане. Магчыма, гэта звязванае з тым, што Святаслаў працяглы час знаходзіцца ў ШІЗА, не мае зносінаў са знешнім светам і пастаянна атрымлівае рознага кшталту дысцыплінарныя пакаранні. Ад адваката вядома, што ён моцна схуднеў, згубіў каля 10 кілаграмаў вагі…»

Са словаў сястры Наталлі, з моманту, калі пачаўся судовы працэс (пяць месяцаў таму), Святаслаў ні разу не патрапіў у атрад. На нейкі час быў адпраўлены у памяшканні камернага тыпу (ПКТ), астатні час правёў у ШІЗА. У штрафны ізалятар забаронена браць уласныя рэчы, нават кнігі. У ізалятар нельга атрымліваць лісты, перадачы і карыстацца грашыма на рахунку. Пры такім рэжыме ён ізаляваны ад іншых зняволеных. У ізалятары ложак адкідаецца ад сцяны толькі на ноч, а на дзень вяртаецца да сцяны. У гэты час нельга спаць і ляжаць на ёй.

Падчас адбывання пакарання Святаслаў Барановіч на падставе нейкай «аператыўнай інфармацыі» быў пастаўлены адміністрацыяй калоніі на розныя ўлікі. На ўлік як «асоба, схільная да захопу закладнікаў і хуліганскіх праяваў» ён быў пастаўлены праз чатыры дні пасля таго як патрапіў у калонію. З-за дрэнна прышытай біркі, якую павінны насіць тыя, хто стаіць на такім уліку, ён першы раз быў змешчаны ў ШІЗА.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы29

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Паўлючэнка пра вяртанне Пачобута: «Пункт біфуркацыі, пасля якога шмат зменіцца»24

Прэм'ер Літвы не бачыць падстаў для забароны аўтобусных рэйсаў у Беларусь6

Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты11

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

Калі ў беларускіх школах будуць канікулы

«Вам вельмі пашанцавала». Заолаг растлумачыў, ці небяспечныя для чалавека сустрэчы з рыссю3

Жыхар Яраслаўля атрымаў 14 гадоў калоніі за здымкі магіл расійскіх вайскоўцаў. Гэта ацанілі як здраду дзяржаве2

У Чэхіі людзям уначы не даваў спаць вожык, якога зацікавіла бляшанка з-пад піва6

Трамп падарыў сваёй асістэнтцы 45 000 даляраў адпускных5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы29

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць