У Маскве завяршыўся ХVII Кубак чэмпіёнаў краін СНД і Балтыі па футболе.У фінале сышліся «Шэрыф» (Ціраспаль, Малдова) і «Актабэ» (Акцюбінск, Казахстан). Асноўны і дадатковы час скончыўся з лікам 1:1. Па пенальці выйграў «Шэрыф» – 5:4.
«Шэрыф» трэніруе беларускі спецыяліст Леанід Кучук, і за клуб гуляе наш суайчыннік Ігар Карповіч.
За «Актабэ» выступае Андрэй Лаўрык. Ён, дарэчы, свой пенальці рэалізаваў.
Беларускі прадстаўнік на Кубку МТЗ-РІПА выбыў у чвэрцьфінале прайграўшы акурат «Актабэ» (1:4).
«Шэрыф» ужо перамагаў на Кубку ў 2003 г.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары