Афіша

«Дылда», Цімаці і джаз — куды мінчукі могуць пайсці ў апошнія выхадныя чэрвеня

1. «Дылда»

Нашумелы фільм пра жыццё дзвюх маладых дзяўчат, якія вярнуліся з фронту ў пасляваенны Ленінград у канцы 1945 года. Гэтая гісторыя пра тое, як усе спрабуюць здабыць новае мірнае жыццё, калі вакол, і, галоўнае, усярэдзіне — руіны.

Зняў фільм Кантамір Балагаў — 27-гадовы рэжысёр з Кабардзіна-Балкарыі. На стварэнне стужкі яго натхніла кніга Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча».

«Пасля гэтай кнігі я зразумеў, наколькі павярхоўнымі былі мае ўяўленні пра вайну і наколькі я нават не падазраваў пра ролю жанчыны на вайне. І, зыходзячы з гэтага, мне стала вельмі цікава, што можа адбыцца з жанчынай пасля вайны, дзе, па сутнасці, адбываецца яе прыроднае зрушэнне», — распавядае рэжысёр.

Паглядзець стужку можна будзе ў «Цэнтральным», Falcon Club Буцік Кіно і velcom cinema ў «Дана Мол».

Калі?

29 чэрвеня (субота)

12:00 («Цэнтральны»), 12:30, 16:25, 21:25 (Falcon Club Буцік Кіно), 18:35, 21:40, 23:30 (velcom cinema).

 

30 чэрвеня (нядзеля)

21:30 («Цэнтральны»), 16:00, 17:00, 21:05 (Falcon Club Буцік Кіно), 18:35, 20:20 (velcom cinema).

Колькі: 6.00 — 30.00 BYN (танней, вядома, у «Цэнтральным»)

Набыць квіткі можна на kino.bycard.by (калі вы жадаеце пайсці ў «Цэнтральны» або Falcon Club Буцік Кіно) і на сайце silverscreen.by (калі вы пойдзеце ў velcom cinema).

2. «Гісторыя цацак — 4»

Для тых, хто хоча адпачыць з дзеткамі (ці проста ўспомніць дзяцінства), мы можам параіць наведаць мульцік-легенду «Гісторыя цацак — 4».

У новай частцы астранаўт Баз, каўбой Вудзі, пёс Слінкі, тыраназаўр Рэкс і ўся каманда цацак зноў разам, і яны як ніколі гатовыя да прыгод. З тых часоў, як Эндзі паступіў у каледж, цацкі пасяліліся ў доме сваёй новай гаспадыні Боні, якая вось-вось пойдзе ў дзіцячы садок. Першы дзень у дзіцячым садку дасць пачатак шэрагу падзей, дзе знойдзецца месца і падарожжам з пагонямі, і знаёмству з новымі цацкамі, і сустрэчам з некаторымі старымі сябрамі, і нават рамантычнай гісторыі.

Паглядзець мульцік раім у Арт-кінатэатры «Тытан»: якасная карцінка і гук, сучаснае абсталяванне і квіткі па прыемным кошце. А набыць іх вы можаце праз нашу Афішу.

Калі?

29 чэрвеня (субота)

10:45, 15:00, 16:45

 

30 чэрвеня (нядзеля)

10:45, 15:00, 16:45

Колькі: 6.00 — 7.50 BYN. Набыць можна тут — Afisha.nn.by.

3. Джазавыя вечары

Кожную суботу да 6 ліпеня мінчукоў запрашаюць у Верхні горад паслухаць джаз. На гэты раз для нас выступіць Магнус Ліндгрэн — таленавіты саксафаніст са Швецыі. Ён увесь час пашырае свае музычныя межы. Магнус з аднолькавым натхненнем супрацоўнічае як з выбітнымі музыкамі, так і з невялікімі джазавымі калектывамі, змешвае джаз і класіку, эксперыментуе са шведскім фальклорам, бразільскай самбай і традыцыйнай афрыканскай музыкай.

Калі: 29 чэрвеня (субота) 20:30 — 23:00

Колькі: бясплатна

4. Бясплатны выступ Цімаці

У суботу на фестывальнай зоне ІІ Еўрапейскіх гульняў каля Палаца спорту беларусы змогуць пабачыць і паслухаць зорку расійскай эстрады Цімаці. Бясплатна. Тут ён выканае свае самыя папулярныя хіты. Пачатак а 20:00.

Калі: 29 чэрвеня (субота), 20:00

Колькі: бясплатна

5. Вандроўкі ў мінулае

І традыцыйна запрашаем вас на Вандроўкі. Унікальны адукацыйна-сацыяльны праект, які дапаможа вам убачыць Мінск па-іншаму. У гэтыя выхадныя арганізатары запрашаюць прагуляцца па самых розных куточках нашай сталіцы. Што вас чакае, можна паглядзець на нашай Афішы.

Удзел у Вандроўках бясплатны, але вы можаце дапамагчы развіццю праекта, пакінуўшы столькі грошай, колькі захочаце.

Калі?

29 чэрвеня (субота): 14:00, 16:30, 19:00

30 чэрвеня (нядзеля): 14:00, 16:30, 19:00

Дзе: сустрэчы на розных лакацыях Мінска

Колькі: можаце ахвяраваць столькі, колькі захочаце

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў5

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь і Расія дамовіліся па 107 са 110 пунктаў плана збліжэння на наступныя тры гады. Але самы важны падвіс15

«Рызыкаваць самалётам не хацелася». Чаму беларусы плацяць амаль 200 еўра за выбар даты перасячэння мяжы1

Трамп прапанаваў перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»43

У Інданезіі новы падвесны мост перакуліўся падчас урачыстага адкрыцця. Людзі ўпалі з вышыні1

«З паднятым кузавам працягнуў рух». У Рэчыцкім раёне грузавік пашкодзіў пуцеправод пры дзіўных абставінах

У мінскім Уруччы перакуліўся фургон з дынямі ФОТАФАКТ1

На адной з гродзенскіх вуліц заўважылі метровага вужа ФОТЫ11

Памёр Іосіф Хаўратовіч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў5

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць