Свет33

Чэчэнскі падлетак 46 хвілін прасіў прабачэння ў эфіры за крытычныя каменты ў інтэрнэце

Па Грозненскім тэлебачанні паказалі падлетка, які плакаў. Ён пісаў крытычныя каментары пра ўладу.

Сюжэт, у якім 16-гадовы Магамед Ахматаў слёзна просіць прабачэння, доўжыцца 46 хвілін. Хлопчык распавядае, што паверыў тым, хто жыве ў Еўропе і Сірыі, і пісаў пра тое, чаго няма. Муфтый Чачні адчытвае Ахматава з цэлым стосам раздрукаваных каментароў, маці і дзядзька кажуць, што не ўсачылі, Рамзан Кадыраў патрабуе ўзмацніць працу ў сацсетках.

«Мала хто паверыў бы, што смелы праваборац у жыцці выглядае вось так», — кажа закадравы голас, пасля чаго паказваюць падлетка, які рыдае. «Я вельмі раскайваюся, мяне падманулі ў інтэрнэце. Я паспрабую, каб больш такога не паўтаралася. Я прашу прабачэння ва ўсяго чачэнскага народа», — кажа скрозь слёзы Ахматаў. «Гэта і ёсць наш інтэрнэт-прапаведнік», — рэзюмуе карэспандэнт.

У сацсетках Ахматаў абвінавачваў улады Чачні ў вераадступніцтве і ў карупцыі: «Я скраду ў вас мільярды і таксама падару вам 50 кватэр», — піша падлетак у адным з каментароў.

За два дні да таго, як Ахматава паказалі па чэчэнскім тэлебачанні, падлетка згадаў Рамзан Кадыраў. У час сустрэчы з міністрам друку Кадыраў распавёў, што Ахматаў называў яго (Кадырава) кафірам (няверным), муртадам (вераадступнікам) і іншымі словамі.

«Учора знайшлі, прывялі, думаў, што не знойдзем у «Інстаграме», — кажа пра падлетка кіраўнік Чачні. — Пры разглядзе аказалася, што сям'я ледзь зводзіць канцы з канцамі, бацькі няма, няшчасная маці».

Па словах аўтара сюжэту, Ахматава знайшлі з дапамогай праваахоўных органаў. Пра тое, што чакае падлетка пасля выкрыцця, у сюжэце не сказана.

У сюжэце супрацоўнік чачэнскага Цэнтра па прафілактыцы экстрэмізму, седзячы спінай да камеры, кажа, што ведамства пастаянна сочыць за людзьмі, якія займаюцца экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасцю.

Адвакат Антон Жараў у размове з Бі-бі-сі сказаў, што крымінальны кодэкс не забараняе плакаць перад камерамі, але ёсць міжнародныя абавязацельствы Расіі — Канвенцыя аб правах дзіцяці, Пекінскія правілы, Канвенцыя аб правах чалавека і многія іншыя.

«Любое правасуддзе для непаўналетніх павінна будавацца з разумнай ступенню таямніцы», — кажа ён. Адвакат сцвярджае, што нават калі дзіця здзейсніла правапарушэнне, яго павінны караць па пэўных правілах. Правілы гэтыя, па словах юрыста, у тым, што камера не павінна прысутнічаць ні на камісіі па справах непаўналетніх, ні ў судзе.

Жараў лічыць, што гэта гісторыя не пра адміністрацыйна-прававы складнік, а пра булінг. «Гэта вельмі падобна на тое, калі настаўніца прымушае паперку ​​з'есці перад усім класам. У ХХІ стагоддзі гэта зусім за мяжой дабра і зла», — адзначае ён. Юрыст лічыць, кіраўнік рэгіёну як гарант канстытуцыі, павінен сказаць, што такія рэчы недапушчальныя.

Магамед Ахматаў — самы юны з усіх, хто прасіў прабачэння за крытыку Кадырава. Героямі відэа з выбачэннямі перад кіраўніком Чачні ў розны час станавіліся жыхары Чачні, блогеры і дэпутаты.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага38

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Марыі Калеснікавай прысудзілі званне ганаровай прафесаркі ў Зальцбургу11

ЕС выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з беларускага санкцыйнага спісу3

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага38

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць