Грамадства22

Андрэйчанка пра адмену смяротнага пакарання: Мы працуем над гэтым

Пра гэта заявіў 7 жніўня старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка на сустрэчы з кіраўніцай прадстаўніцтва Эўрапейскага зьвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын, піша радыё «Свабода».

Зьвяртаючыся да яе, Уладзімер Андрэйчанка сказаў, што спадарыня Віктарын мусіць выканаць дзьве рэчы, заплянаваныя на сёлетнюю восень:

«Па-першае, вы абяцалі падпісаньне дамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму (адзін з параграфаў дамовы прадугледжвае зьмяншэньне кошту шэнгенскай візы для беларусаў зь цяперашніх 60 эўра да 35). Па-другое, мы чакаем візыту ў Менск міністра замежных спраў Эўразьвязу Фэдэрыкі Магэрыні».

«Зараз вы заканчваеце сваю працу ў Беларусі, пасьля чаго пераедзеце на гэткую ж самую пасаду ў Армэніі. У кастрычніку я буду ў Ерэване на мерапрыемствах АДКБ. Так што вы ад мяне там не схаваецеся» — пажартаваў Андрэйчанка.

На гэта дыпляматка адказала, што Эўразьвяз заўжды трымае сваё слова.

«Я расчышчала свой працоўны стол і зьвярнула ўвагу на дакумэнты аб супрацы Эўразьвязу і Беларусі, падпісаныя ў 2014 і 2015 гадах. Дык вось, абсалютна ўсе свае абавязаньні Брусэль выканаў», — падкрэсьліла Андрэа Віктарын.

Кіраўніца прадстаўніцтва Эўрапейскага зьвязу ў Беларусі ў сваю чаргу агучыла і пажаданьні Брусэля.

«Эўрапейцаў хвалююць такія праблемы ў Беларусі, як правы чалавека, дэмакратычныя свабоды, сьмяротнае пакараньне. Мы зацікаўленыя, каб Беларусь стала свабоднай, пасьпяховай, дэмакратычнай краінай.

Мы з задавальненьнем бачым, што ў Менску расьце зацікаўленасьць праграмай «Усходняе партнэрства». Асабліва чакаем зрухаў у працэсе адмены сьмяротнага пакараньня», — заявіла Андрэа Віктарын.

На гэта Ўладзімер Андрэйчанка адрэагаваў так:

«Мы адкрытыя да размовы аб адмене сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Мы над гэтым працуем.

Эўрапарлямэнтары павінны разумець, што мы адкрытыя да разьвіцьця стасункаў, абмеркаваньня розных тэмаў, у тым ліку адмены сьмяротнага пакараньня. Цяпер рыхтуем супольна з сакратарыятам Рады Эўропы вялікі сэмінар, які пройдзе ў Менску 27 жніўня. Але нас ня трэба падціскаць, прысьпешваць. Патрэбен час, і мы выйдзем на пэўныя рашэньні ў гэтай праблеме».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

Еўрапейскія краіны адпрацуюць на вучэннях перакіданне міратворчых сіл ва Украіну1

Назвалі рэальны тэрмін будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць