Улада

Фінляндызацыя Беларусі

Польскі публіцыст Леапольд Унгер на старонках «Gazety Wyborczej» прапанаваў канцэпцыю фінляндызацыі Беларусі. На ўзор Фінляндыі, якая належала заходняму сьвету, але мела вельмі блізкія стасункі з СССР, мелася б быць уладкаванай і Беларусь – як нэўтральная краіна між Расеяй і Эўразьвязам.

Польскі публіцыст Леапольд Унгер на старонках «Gazety Wyborczej» прапанаваў канцэпцыю фінляндызацыі Беларусі. На ўзор Фінляндыі, якая належала заходняму сьвету, але мела вельмі блізкія стасункі з СССР, мелася б быць уладкаванай і Беларусь – як нэўтральная краіна між Расеяй і Эўразьвязам.

Пра гэтую канцэпцыю карэспандэнт «НН» распытаў у яе аўтара падчас менскай канфэрэнцыі, прысьвечанай 100-годзьдзю Ежы Гедройца: Л.Унгер быў паплечнікам легендарнага рэдактара парыскага штомесячніка «Kultura».

«НН»: Што азначае тэрмін «фінляндызацыя»?

Леапольд Унгер: Фінляндызацыю па-свойму разумелі палякі, вугорцы, чэхі. Гэта быў прыгожы тэрмін, які, аднак, вельмі дапамагаў тады жыць. З гледзішча Польшчы нельга было чакаць перамогі над камунізмам у 50-х ці ў 60-х гадох. Але Фінляндыя падавалася раем на Зямлі. І так і было!

Падобнай да таго падавалася Хэльсынская дамова. Зь першага погляду, яна ўяўлялася вельмі кепскім дакумэнтам, бо абвяшчала непарушнасьць межаў, усталяваных пасьля вайны. Але потым была трэцяя частка гэтай дамовы, дзе гаварылася аб правах чалавека. І дакумэнт быў адразу прыняты, ён адыграў вялікую ролю.

«НН»: А што значыў бы лёзунг фінляндызацыі для цяперашняй Беларусі?

ЛУ: Прагрэс у замежнай палітыцы, рух да дэмакратыі і пільнаваньне ўласных стратэгічных інтарэсаў.

«НН»: А што меўся б рабіць у гэтым кірунку Эўразьвяз?

ЛУ: Дапамагаць! Лёзунг далейшай барацьбы за дэмакратыю – гэта пастаянны лёзунг, ён дапамагае жыць.

Адной з прапановаў «Kultury» было тое, каб людзі ачольвалі разнастайныя ініцыятывы. Так выйшла, што было ня вельмі многа людзей, якія мелі адвагу на гэта. «Kultura» рыхтавала праграму, якой мае быць Польшча. Маглі быць розныя варыяцыі, але была агульная кампазыцыя!

Гутарыў АШ

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць