Грамадства3838

У эфіры БТ назвалі медыцынскія дыягназы назіральнікаў. Гэта ўвогуле законна?

16 лістапада ў «Панарамы» на БТ выйшаў сюжэт, прысвечаны «цкаванню арганізатараў выбараў». Рыторыка адпаведная: «псеўданазіральнікі» і «псеўдажурналісты» накідваюцца на сумленных членаў камісій. Аўтар сюжэта — Андрэй Крывашэеў, палітычны аглядальнік Агенцтва тэлевізійных навінаў Белтэлерадыёкампаніі.

фота з фэйсбука Андрэя Крывашэева.

Але быў адзін момант, які асабліва звяртае на сябе ўвагу: у эфіры з’явіўся спіс кандыдатаў у члены камісій, якіх не дапусцілі да ўдзелу ў выбарах. Частку з іх ў эфіры БТ назвалі «жулікамі», а частку — хворымі.

Крывашэеў агучыў прозвішчы людзей і распавёў, што той праходзіў курс псіхіятрычнага лячэння, гэты — псіхічна хворы.

«Нехта Вазняк — яшчэ адзін буйны пасля псіхіятрычнага лячэння», — выказаўся Крывашээеў.

Гаворка ішла пра Аляксея Вазняка. Падрабязнасці гісторыі апісаў яго бацька, адзін з лідараў «Гавары праўду» Сяргей Вазняк: хлопец атрымаў цяжкія траўмы ў выніку ДТЗ. Лячыўся цягам некалькіх гадоў, але рэабілітацыя прайшла паспяхова. Сёння Аляксей Вазняк — дзеяздольны, абсалютна нармальны чалавек.

Пасля выхаду сюжэта на БТ Вазняк-старэйшы сам пазваніў Крывашэеву. Яны сустрэліся, і палітык распавёў журналісту гісторыю свайго сына.

«Я бачыў, што гісторыя зрабіла на яго ўражанне. Я растлумачыў, што сын мой ніякі не «буйны». У выніку траўмы ў яго была зусім іншая праблема — поўная страта памяці. Настолькі поўная, што некалькі месяцаў ён не пазнаваў нас з Вольгай — сваіх бацькоў.

З размовы ў мяне склалася ўражанне, што Андрэй шчыра шкадуе, што дапусціў у дачыненні да майго сына такі абразлівы эпітэт. Перадгісторыю ён не ведаў. Калі б ведаў, не дазволіў бы сабе такой фразы.

Ён прынёс мне прабачэнні, якія я прыняў», — паведаміў Сяргей Вазняк.

Крывашэеў апублікаваў у сваім фэйсбуку пост з выбачэннямі перад Вазнякамі. З удакладненнем: «выбачаюся за залішнюю эмацыйнасць у тэксце сюжэту. Графічная і факталагічная інфармацыя адпавядае рэчаіснасці».

То-бок за тое, што сказаў «яшчэ адзін буйны», сорамна, а за тое, што апублічыў медыцынскую інфармацыю, — не?

Ёсць і яшчэ пытанні.

Па-першае, перад іншымі названымі ў відэа асобамі Крывашэеў выбачацца не стаў.

Па-другое, а адкуль у яго ўвогуле медыцынскія дадзеныя? Гэта ж парушэнне таямніцы прыватнага жыцця, то-бок парушэнне правоў, гарантаваных Канстытуцыяй.

«Я лічу, што гэта адназначна можна разглядацца як разгалошванне інфармацыі аб прыватным жыцці: да яе адносіцца і інфармацыя аб стане здароўя чалавека, — паведаміў «Нашай Ніве» адвакат Сяргей Зікрацкі. — Але важнае пытанне: дзе журналісты ўзялі інфармацыю? Калі гэтая інфармацыя была ў адкрытым доступе, то журналіст не парушыў закон, хоць, безумоўна, і парушыў этычныя нормы. Калі ж ён, напрыклад, атрымаў інфармацыю пра стан здароўя чалавека ад яго доктара ў прыватным парадку, адказнасць мусяць несці і лекар, і журналіст».

За агучванне таямніцы прыватнага жыцця існуе як адміністратыўнае пакаранне, так і крымінальнае (праўда, дамагчыся апошняга даволі цяжка, трэба даказаць, што былі парушаныя правы пацярпелага ці нанесеная шкода яго інтарэсам).

Сяргей Вазняк сказаў «Нашай Ніве», што ў суд не пойдзе, яму дастаткова прабачэнняў. Кажа, пабачыў, што Крывашэеў зразумеў сваю памылку.

Затое іншы назіральнік са «спіса Крывашэева» паведаміў, што гэтую справу так проста не пакіне.

«Пакуль што я не глядзеў гэты відэаролік. Але, хутчэй за ўсё, я буду звяртацца ў суд. Гэта разгалошванне медыцынскай таямніцы», — паведаміў Алесь Абрамовіч. Яго Крывашэеў назваў у сваім сюжэце «псіхічна нездаровым з 1985 года».

Але ж як ацэняць этычнасць відэа калегі Крывашэева? Тым больш што ён сакратар дзяржаўнага Саюза журналістаў.

«Я сам гэты відэаролік не бачыў. Але ў нас ёсць Камітэт па прафесійнай этыцы. Калі ёсць нейкія пытанні, то накіроўвайце іх афіцыйна. Камітэт будзе іх разглядаць і скажа, меў рацыю Андрэй Яўгенавіч [Крывашэеў] ці не», — паведаміў «Нашай Ніве» намеснік старшыні Саюза журналістаў Сяргей Сверкуноў.

«НН» звярнулася па каментар і да самога Андрэя Крывашэева. Але ж ён сказаў, што спачатку трэба спытаць дазвол на размову ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі. Там дазволу не далі.

«Журналіст выклаў свой пункт гледжання ў прыватным акаўнце, таму мы не лічым патрэбным што-небудзь дадаткова каментаваць», — паведаміла Святлана Смалонская-Краскоўская, кіраўнік прэс-службы БТ.

Каментары38

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму3

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму

Усе навіны →
Усе навіны

Гісторыя ў ЕГУ — гэта гістфак вашай мары. Еўрапейскі дыплом з навучаннем на беларускай мове пры інтэнсіўным вывучэнні англійскай. І поўная свабода1

У выніку ўдараў Ізраіля па Іране ліквідаваныя дзевяць вядучых фізікаў-ядзершчыкаў4

Рабаванні, згвалтаванні і нават крадзеж адзення з труны: Мінск крымінальны пры Сталіне2

Зяленскі: Лукашэнка баіцца і перанясе вучэнні далей ад мяжы з Украінай16

Ініцыятыва Maldzis вяртае старадрук Сімяона Полацкага11

Марадона падчас свайго візіту ў Беларусь не захацеў сустракацца з Румасам1

Лукашэнка пракаментаваў збіццё сабакі ў Гродне і расказаў пра сваё трапяткое стаўленне да жывёл10

Дроны УСУ ўдарылі па двух расійскіх аб’ектах ВПК

Уладальніца беларускага брэнду жаночага адзення Moshe здзівілася шалёным цэнам канкурэнтаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму3

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць