Літаратура99

Гары яно сібірскімі агнямі...

У Расіі нямала перакладаюць беларускую літаратуру. Але як жа перакладаюць... Піша ў сваім блогу Андрэй Хадановіч.

У Расіі нямала перакладаюць беларускую літаратуру. Але як жа перакладаюць... Піша ў сваім блогу Андрэй Хадановіч.

Днямі зьявіўся «нумар тоўстага часопіса «Сібірскіе огні», прысьвечаны белліту. І выклікаў (прынамсі, у мяне) супярэчлівыя пачуцьці. Хацелі як лепей, а атрымалася як заўсёды. Пахвальны намер прадставіць нашу літаратуру расійскаму чытачу, але ж рэалізацыя…

Мякка кажучы, дзіўны выбар прозы. Прычым найбольш варты ўвагі аўтар – Барыс Пятровіч – трапляе ў разьдзел «Очерк і публіцістіка».

Больш‑менш прыстойны (магло быць і горай!) выбар паэзіі – ад Бураўкіна, Някляева і Разанава да Насты Кудасавай і Віталя Рыжкова, але язык не паварочваецца віншаваць іх з публікацыяй. Бо ўвесь настрой псуецца, калі пачынаеш гэта па‑расійску чытаць. Усе аўтары выглядаюць, як фальклорная агітбрыгада балалаечнікаў. Перакладчык панатыркаў у расійскі тэкст недарэчных беларусізмаў, а на прэзэнтацыі яшчэ апраўдваўся, спасылаючыся на ўкраінізмы Гогаля. Але зразумела, што беларусізмы зьяўляюцца там, дзе перакладчык проста ня змог прыдумаць рыфмы – і перепісаў расійскімі літарамі беларускія словы. Вось некалькі пярлінаў:

Всё, что вбирает погляд,
Лишь миг обнимает:
Сад‑Вересень… Дым‑Листопад…
И дым остаётся, и сад —
Погляд пропадает.

Гэта зь Някляева. А во яшчэ:

Никто не смог, как воля, вольным стать...
Хоть обойми весь мир, свободе веря —
Поэту вольной птицей не спевать,
Не рыскать и тирану вольным зверем.

Або:

Не отчий кров — загнали черти
Не к тем вратам.
Коль где и думал я померти,
Так это там.

А гэта Віталь Рыжкоў. Але на якой мове? На ўкраінскай?

Автостопом, а то — бизнес‑классом,
но, будь ласка, вертайся, вертайся,
всё отбрось, не помешкай ни часа,
жду тебя, жду тебя, возвращайся.

Да халеры сэнсавых памылак, стылістычных хібаў і фальшывых сяброў сібірскіх перакладчыкаў. Назву рамана Пашкевіча «Пляц Волі» пераклалі як «Плац Волі».

«Мне на гэтым фоне няхіла пашанцавала: для перакладу выбралі ня вершы, а маленькі эсэйчык на 2 старонкі, на якіх перакладчык зрабіў усяго‑ткі дзясятак памылак, якія не зьмянілі сэнс на супрацьлеглы. Дзякуй і за гэта. :)

Карацей, баюся, што, пагартаўшы такі нумар, нармальны чытач не захоча чытаць нешта па‑беларуску яшчэ. А калі захоча, то можа натрапіць на новую «Дружбу народаў» зь перакладамі Барадуліна, якія наўрад ці зьменяць яго думку да лепшага.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус адзін пабудаваў у Польшчы драўляны дом за 86 гадзін. Колькі ён каштуе і ці можна ў ім жыць зімой?7

У чыгуначнай катастрофе ў Іспаніі загінулі больш за 40 чалавек2

Пад Брэстам тэстуюць новую разметку

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць