28 кастрычніка ўдзень на 26‑м кіламетры знешняга кальца МКАД у Мінску адбылося ДТЗ, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

69‑гадовы кіроўца аўтамабіля Renault страціў кіраванне, з’ехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту.

Па словах кіроўцы, падчас руху ў аўтамабіля лопнула пярэдняе кола.

У выніку аварыі ніхто не пацярпеў, аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары