Здарэнні11

У Брэсце 71-гадовага нарвежца вінавацяць у педафіліі, хутка суд

Пажылога нарвежскага турыста Дага Вівестада затрымалі ў Брэсце пасля бойкі з нейкімі маладзёнамі. Нарвежца закрылі ў СІЗА і выставілі яму абвінавачванне ў сэксуальным гвалце над 10-гадовай дзяўчынкай.

Даг Вівестад.

Падрабязнасці распавяла пляменніца Вівестада, Каміла. Па яе словах, 71-гадовы Даг Вівестад — былы бухгалтар, які сёння на пенсіі. Ён, па яе словах, вельмі цікавіўся гісторыяй і асабліва Другой сусветнай вайной, таму апошнім часам падарожнічаў па месцах, звязаных з падзеямі вайны.

Раней Даг ужо быў у Беларусі разам з жонкай. А ў верасні 2019 года прыехаў яшчэ раз, цяпер ужо з сябрам. Разам яны наведалі Брэст.

«29 верасня мой дзядзька і яго сябар накіроўваліся ў гатэль з рэстарана, у якім яны толькі што павячэралі, бо ведалі, што каля гатэля ёсць станцыя таксі. Калі яны прыбылі ў калідор гатэля, у фае іх сустрэла маленькая дзяўчынка і два яе малодшыя браты. Яны прыйшлі з вяселля, якое адбывалася ў адным з рэстаранаў. Мой дзядзька быў здзіўлены, што дзяўчынка ва ўзросце 10 гадоў гаварыла па-ангельску, і ён проста хацеў заклікаць яе працягваць добрую працу, працягваць вучыцца і практыкаваць. Размова паміж імі доўжылася каля дзвюх хвілін. Калі мой дзядзька развітаўся, група мужчын з вяселля падышла да майго дзядзькі ды яго сябра і пачала іх збіваць. Неўзабаве пасля гэтага прыйшла паліцыя і ўзяла майго дзядзьку і яго сябра пад варту», — паведаміла Каміла.

Па яе словах, Вівестада пакінулі пад вартай, яго сябра адпусцілі. Неўзабаве сябар вярнуўся ў Осла. Камілла сцвярджае, што ў мужчыны пасля збіцця пачаўся «ўнутраны крывацёк у мозгу», і па прыбыцці ў аэрапорт у Осла яго адразу ж адправілі ў бальніцу і прааперавалі.

Але ж Даг Вівестад застаўся пад вартай. Яго змясцілі ў СІЗА, дзе ён знаходзіцца і па сёння. 71-гадоваму нарвежцу толькі нядаўна агучылі абвінавачванні, сцвярджаюць яго сваякі. А абвінавачванні сур’ёзныя: следчыя лічаць, што Вівестад датыкаўся да інтымных месцаў дзяўчынкі. Гэта расцэньваецца як абвінавачванне ў гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару ў адносінах малалетняй асобы. Пакаранне жорсткае: ад 8 да 15 гадоў.

Але ж чаму гэтую гісторыю агучылі толькі зараз?

«Тэма вельмі тонкая. Сям’я не хацела, каб імя Дага было звязанае з тэмай сэксуальнага гвалту над дзецьмі, — распавяла Каміла «Нашай Ніве». — Але я растлумачыла сваякам, што нам прыйдзецца падняць тэму публічна. Іншага варыянта паўплываць на тое, каб яго адпусцілі, проста няма. Яго тры месяцы трымаюць пад вартай, хоць доказы яго невінаватасці моцныя. Але гэта нікога не цікавіць».

Следчы камітэт пацвердзіў, што расследаваў справу грамадзяніна Нарвегіі, але пракаментаваць яе не можа, бо дакументы ўжо перадалі ў пракуратуру.

Як стала вядома «Нашай Ніве» з пракуратуры, дакументы ўжо паступілі ў суд Маскоўскага раёна Брэста. Дата пасяджэння будзе прызначаная прыкладна праз тыдзень. Але вядома, што працэс будзе закрытым.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць