Улада11

Па справе Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі затрыманы слесар кампаніі «Стыф‑Транс»

У доме, падвале дома, а таксама хляве, што належыць В.Макуцю, быў праведзены вобыск.

Па справе Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі затрыманы слесар кампаніі «Стыф‑Транс» Віктар Макуць.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Алег Волчак, раніцай 6 красавіка ўпаўнаважаным аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС Яраславам Кавецкім і чатырма супрацоўнікамі спецпадраздзялення «Алмаз»

у доме, падвале дома, а таксама хляве, што належыць В.Макуцю, быў праведзены вобыск. У хляве знойдзена некалькі паляўнічых патронаў, паведаміў А.Волчак. Сам В.Макуць затрыманы.

«Фірма «Стыф‑Транс» займаецца грузаперавозкамі і арандавала памяшканне там жа, дзе працаваў Мікалай Аўтуховіч, — сказаў А.Волчак. — Макуця ўжо дапытвалі па гэтай справе 8 лютага — у дзень, калі былі затрыманы Аўтуховіч, Лявонаў і Асіпенка. Цяпер супрацоўнікі праваахоўных органаў заявілі, што тады Макуць штосьці ўтаіў ад следства. Яго затрымалі на тры дні і адправілі ў Мінск. Паводле нашай інфармацыі, ён знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна».

Праваабаронца падкрэсліў, што В.Макуцю 55 гадоў, у яго маці‑інвалід і ў самога высокі нырачны ціск.
«Яму не далі магчымасці ўзяць з сабой лекі, а без лекаў ён не можа», — заявіў А.Волчак.

Ваўкавыскія прадпрымальнікі Ю.Лявонаў, М.Аўтуховіч і У.Асіпенка былі затрыманы 8 лютага.
Санкцыю на затрыманне і вобыск у іх кватэрах даў пракурор Гродзенскай вобласці. 18 лютага ўсім тром было прад’яўлена абвінавачанне па арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі зняволенымі і звяртаюць увагу на тое, што М.Аўтуховіч і Ю.Лявонаў раней ужо былі судзімыя і прызнаныя «Міжнароднай амністыяй» вязнямі сумлення.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць