Ізраіль прыступіў да работы па стварэнні паселішча ў гонар прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на Галанскіх вышынях. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр краіны Біньямін Нетаньяху.
«Сёння мы пачнём практычныя крокі па стварэнні паселішча Рамат-Трамп на Галанскіх вышынях», — сказаў Нетаньяху.
Рашэнне аб стварэнні паселішча прынялі ў знак павагі да дзеянняў Трампа, які ў сакавіку 2019 года прызнаў Іерусалім сталіцай Ізраіля і ізраільскі суверэнітэт над Галанскімі вышынямі.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары