Літаратура1010

Андрэй Хадановіч пераклаў верш Мікіты Моніча, з-за якога яму давялося звольніцца

Андрэй Хадановіч пераклаў верш Мікіты Моніча, з-за якога яму давялося звольніцца, на беларускую мову. Нагадаем, пасля рэзанансных падзей вакол карцін з калекцыі Белгазпрамбанка Моніч напісаў па-руску адважны і дзёрзкі верш.

Чытайце таксама: Аднаго з найлепшых экскурсаводаў Мастацкага музея звольнілі за верш

Ваша імя — цьвёрды лоб, што праломіць цэглу.
Аляксандр — «ахоўнік»: каб стада ня зьбегла!
Кіраўнік, а назаўтра — насельнік пекла,
Родзячы мемы, парад свой ладзіць нягегла.

Вам і няўцям, што прычынай нашага гневу.
Ворагі ўсюды вам бачацца: справа, зьлева.
Хочацца быць Македонскім — выходзіць Рэва.
А па пладах, як заведзена, судзяць дрэва.

Зябка ў палацы, тым болей — палац лядовы.
Пальцы сінеюць, прымерзьлі да вуснаў словы.
Тэрмін канчаецца ваш, і ці будзе новы?
Сьмерць у Кашчэевай голцы. Канец храновы.

Слухаюцца халуі, ды ў вачах апаска.
Як выяўляецца, страшнай бывае казка.
Болей ня грэе АЭС, ані Тэсла Маска.
Пройдзены й спалены мост. Чакае разьвязка.

Хопіць пужаць ужо, кідаць нязгодных на нары.
Час уцякаць, адпаўзаць за роў, за ангары…
Вы пастарэлі: чвэрць веку — на злосьць нашым марам.
Прыкра, што ўсё выходзіць гэткім макарам.

Хутка ўжо развіднее. Бывайце. Годзе.
Борт ваш стаіць на лёдзе — расталым лёдзе.

Мы доўга трывалі, пакуль трымалі ў хляве вы
Нашу краіну. Але рукі прэч ад Евы!

Каментары10

Цяпер чытаюць

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»4

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска, якая знікла ў Швейцарыі, выйшла на сувязь

У Беларусі хочуць перанесці тэрміны падачы дэкларацый і аплаты падаткаў

Супрацоўнікі дыпмісій ЕС ушанавалі памяць расстраляных у Курапатах5

У Мінску не засталося ніводнага раёна, дзе сярэдні кошт квадрата жылля быў бы менш за $20001

Ксяндза Завальнюка сустрэлі на вуліцы. Ён расказаў, у чым сэнс жыцця5

Пентагон заклікаў краіны Балтыі змякчыць рыторыку адносна Расіі10

Лукашэнка заявіў, што Беларусь у час пандэміі выратавалася, пайшоўшы сваім шляхам13

На аўтабане ў Германіі ў беларускай фуры лопнула шына — пашкоджаны 12 аўтамабіляў

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец153

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»4

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць