Свет33

Сербскі генерал Младзіч, асуджаны за генацыд: Я салдат, які бараніў краіну

«Я — салдат, які бараніў краіну, разбураную НАТА, Ватыканам і міжнароднай мафіяй», — заявіў у Гаазе сербскі генерал Ратка Младзіч, асуджаны на пажыццёвае зняволенне за масавае знішчэнне мірнага насельніцтва Босніі. У сераду завяршыліся слуханні па яго апеляцыі, піша bbc.com

«Я прафесійны вайсковец, і я служыў і ў мірны, і ў ваенны час сваёй краіне, разбуранай НАТА […] Я не святы, я просты чалавек, я казаў гэта шмат разоў — вера прымусіла мяне ўстаць на абарону сваёй краіны, якая разбураная намаганнямі НАТА пры дапамозе Ватыкана і міжнароднай мафіі», — сказаў 78-гадовы Ратка Младзіч у кароткай і сумбурнай прамове пасля заканчэння двухдзённых слуханняў па дзвюх апеляцыях на яго прысуд.

Былы камандуючы арміяй баснійскіх сербаў Младзіч абвінаваціў баснійскіх мусульман у тым, што яны не выконвалі пагадненні аб дэмілітарызаваных зонах, у лік якіх, па словах Младзіча, уваходзілі і Срэбраніца, і Сараева — гарады, за забойства мірных жыхароў якіх ён асуджаны.

Адвакат Младзіча даводзіў суддзям, што салдаты генерала Младзіча забівалі мірных жыхароў без яго ведама.

«Цяжка сабе ўявіць больш недвухсэнсоўны выраз генацыдальных намераў, чым заяву Младзіча: «Мой клопат - каб яны цалкам зніклі». Калі мы ацэньваем яго словы разам з яго дзеяннямі […] мы можам зрабіць толькі адну выснову: Младзіч меў намер фізічна знішчыць баснійскіх мусульман ва ўсіх гэтых муніцыпалітэтах», — сказала пракурор, назваўшы Младзіча «адным з галоўных і найгоршых злачынцаў» сярод тых, каго судзілі ў Гаазе.

Пасля вайны ў Босніі Ратка Младзіч доўга хаваўся ў Сербіі, але ў 2011 годзе, пасля звяржэння Слабадана Мілошавіча, быў арыштаваны і выдадзены ў Гаагу. Суд над ім цягнуўся пяць гадоў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?13

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны4

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць