Кіно

Мінкульт адмяніў фінансаванне незалежнага фільма. І зноў перадумаў

«Першая КінаВідэаКампанія» ўсё ж атрымала бюджэтную падтрымку на вытворчасць фільма пра алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя. Гэта адзін з тых праектаў, што фігураваў у летнім скандале, калі Міністэрства культуры пастанавіла прафінансаваць шэраг незалежных карцін, але ў выніку адмяніла сваё рашэнне.

Тады бюджэтныя грошы атрымалі і іх жа пазбавіліся экранізацыі кніг «Сфагнум» Віктара Марціновіча, «Радзіва «Прудок» Андруся Горвата і якраз фільм для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Дзесяць жыццяў Мядзведзя». Неадназначнасць сітуацыі таксама ў тым, што сцэнарыстам і рэжысёрам карціны пра алімпійскага чэмпіёна з’яўляецца Андрэй Кудзіненка — аўтар, чыё кіно забаранялася ў Беларусі.

Фармальнай прычынай адмены дзяржзакупкі сталі скаргі кінематаграфістаў, якія не атрымалі фінансавання, у МАРГ, маўляў, большасць лотаў атрымала «Першая КінаВідэаКампанія».

Напрыканцы года Міністэрствам быў абвешчаны новы тэндар на стварэнне фільма для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі — як сказаў дырэктар «Першай КінаВідэаКампаніі» Віктар Лабковіч, у ім удзельнічала шэсць кампаній, у тым ліку кінастудыя «Беларусьфільм». Праект Андрэя Кудзіненкі тым не менш перамог — паводле ўмоў фінансавання, вытворцы атрымліваюць ад Міністэрства 90 працэнтаў бюджэту карціны, але гэтым разам таксама бяруць абавязак апроч поўнаметражнага фільма стварыць серыял з чатырох частак.

Падрыхтоўка да здымак пачнецца 11 студзеня. «З-за пандэміі лагістыка стала вельмі складанай, асабліва калі гэта тычыцца расійскіх акцёраў. Будзем глядзець на абстаноўку і, зыходзячы з яе, карэктаваць дзеянні», — кажа Віктар Лабковіч.

Гэтым разам рашэнне аб фінансаванні не зможа быць ануляванае: кінакампанія ўжо падпісала з Міністэрствам дамову і атрымала грошы. Выканальнік галоўнай ролі пакуль невядомы і будзе вызначаны праз кастынг. Фільм «Дзесяць жыццяў Мядзведзя» мяркуецца быць завершаным у 2022 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча12

З чаго складаецца кошт кубачка капучына ў мінскай кавярні?5

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз8

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць