Навука і тэхналогіі

Змены ў канфідэнцыяльнасці Apple пагражаюць рэкламнаму бізнэсу Facebook

Эксперты рэкламнай індустрыі сцвярджаюць, што Facebook панясе страты праз змены ў канфідэнцыяльнасці Apple, бо сацыяльнай сетцы стане больш складана збіраць звесткі карыстальнікаў і паказваць рэкламадаўцам, наколькі эфектыўна рэклама працуе на іх платформе.

Фота Depositphotos.com

Змены ў Apple палягаюць у тым, што мабільныя праграмы будуць вымушаныя запрошваць звесткі карыстальнікаў перад тым, як адсочваць іх актыўнасць. Гэта абмяжуе звесткі, якія Facebook атрымлівае ад праграм, каб ствараць профілі сваіх карыстальнікаў, якія затым дазваляюць рэкламадаўцам на Facebook таргетаваць сваю рэкламу, піша The Wall Street Journal.

Гэтыя змены таксама ўскладняць рэкламадаўцам прагляд аддачы ад рэкламы, якую яны запускаюць на Facebook. Будзе складана даведацца, колькі людзей бачаць тую ці іншую рэкламу на сваіх мабільных тэлефонах, і колькі з іх у выніку ўсталёўваюць тую ці іншую мабільную праграму.

«Рыначная дынаміка тут моцна зменіцца», — лічыць Сайман Поўлтан, віцэ-прэзідэнт па лічбавым інтэлекце з агенцтва Wpromote. «Калі хтосьці займаецца маркетынгам на Facebook, а эфектыўнасць ад рэкламы на гэтай платформе зніжаецца, то відавочна, што Facebook будзе губляць рэкламадаўцаў».

Прадстаўнікі Facebook адхіляюць план Apple. На мінулым тыдні Марк Цукерберг падчас свайго даклада заявіў: «Apple карыстаецца сваім дамінантным становішчам на платформе, каб умешвацца ў працу нашых і іншых дадаткаў».

Apple абараняе сваю палітыку і заяўляе, што аддае перавагу канфідэнцыяльнасці карыстальнікаў.

Прадстаўнікі Facebook лічаць, што Apple паводзіць сябе антыканкурэнтна, бо карыстаецца сваім кантролем над App Store для атрымання выгоды за кошт малога бізнэсу і распрацоўшчыкаў дадаткаў.

Адзін з фактараў, які робіць Facebook моцным бізнэсам, палягае ў тым, што сацыяльная сетка збірае звесткі з мабільных праграм: што людзі шукаюць у іх, што набываюць і шмат іншага. Па звестках аналітычнай кампаніі MightySignal, па стане на снежань больш за 85 000 iOS-дадаткаў усталявалі код Facebook, які перадае сацыяльнай сетцы звесткі пра карыстальнікаў. Гэтыя звесткі Facebook далей выкарыстоўвае ў профілях, што вельмі дапамагае рэкламадаўцам.

Рэкламадаўцы сцвярджаюць, што такая функцыя Facebook робіць гэту платформу прывабнай для размяшчэння рэкламы. Звесткі з дадаткаў даюць магчымасць аптымізаваць рэкламу для людзей, якія, імаверна, стануць прыбытковымі кліентамі. Напрыклад, мабільная гульня, якая залежыць ад пакупак у дадатку, можа таргетаваць рэкламу на карыстальнікаў з гісторыяй вялікіх выдаткаў у іншых гульнях.

Запланаваныя змены Apple фактычна азначаюць тое, што Facebook не атрымае звестак карыстальнікаў праз мабільныя праграмы без іх дазволу. Акрамя гэтага, Facebook будзе пазбаўлены магчымасці паказваць маркетолагам, наколькі добра працуе іх рэклама на платформе.

Каментары

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму22

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць