Улада11

Рада Еўропы — у Менску

Галоўная функцыя цэнтра — інфармаваць грамадзян Беларусі пра дзейнасць Рады Еўропы, «быць правадніком каштоўнасцяў і норм РЕ у тым, што тычыцца правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права».

Інфармацыйны цэнтр Рады Еўропы будзе працаваць у будынку Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта.

Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе Рады Еўропы, удзел у цырымоніі возьмуць кіраўнік МЗС Славеніі (старшыні РЕ) Самуэль Жбогар, намеснік Генеральнага сакратара РЕ Мод дэ Бур‑Букікіо, дакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы па Беларусі Андрэа Рыгоні, міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў і рэктар БДУ Сяргей Абламейка.

Галоўная функцыя цэнтра — інфармаваць грамадзян Беларусі пра дзейнасць Рады Еўропы, «быць правадніком каштоўнасцяў і норм РЕ у тым, што тычыцца правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права», зазначылі ў прэс‑службе арганізацыі.

Інфармацыйны цэнтр таксама будзе спрыяць арганізацыі акцый і мерапрыемстваў, якія праводзяцца пад эгідай Рады Еўропы, развіццю супрацоўніцтва грамадзянскай супольнасці з мясцовымі і цэнтральнымі ўладамі. Апрача таго, тут можна будзе атрымаць інфармацыю пра кампаніі Рады Еўропы па супрацьдзеянні гандлю людзьмі, па барацьбе з дыскрымінацыяй і нецярпімасцю і за адмену смяротнай кары.

Адкрыццё інфацэнтра кіраўніцтва РЕ разглядае як адзін з крокаў Мінска па ўступленні Беларусі ў арганізацыю.

26 мая ў Парыжы, абмеркаваўшы сітуацыю ў Беларусі, паліткамісія РЕ падтрымала прапанову дакладчыка Рыгоні аб наданні беларускаму парламенту статусу спецыяльнага запрошанага, які дазваляе дэпутатам браць удзел у працы ПАСЕ. Канчатковае рашэнне павінна быць прынята на чарговай сесіі ПАСЕ ў канцы чэрвеня.

Каментуючы рашэнне, кіраўнік паліткамісіі Ёран Ліндблад заявіў: «Мы лічым, што такім чынам мы зможам спрыяць зменам у краіне, якая адчувае недахоп дэмакратыі, краіне з рэпрэсіўным урадам, краіне, у якой дагэтуль існуе смяротная кара, а праблемы апазіцыі заключаюцца ў тым, што ёй проста цяжка існаваць. Мы спадзяемся, што рашэнне аб наданні статусу спецыяльнага запрошанага дазволіць Беларусі «асучасніць» грамадства і палітычную сістэму. Ізаляцыя гэтаму яўна не спрыяе».

Прынятая рэзалюцыя, зазначыў Ліндблад, утрымлівае пункт аб тым, што ў працы ПАСЕ змогуць браць удзел і прадстаўнікі беларускай апазіцыі.

«Мы спадзяемся, што гэта прывядзе да зменаў, і апошняя з еўрапейскіх краін, якая не з’яўляецца членам Рады Еўропы, зможа праз некаторы час перайсці ад статусу спецыяльнага запрошанага да членства», — заявіў палітык.

Статус спецыяльнага запрошанага ў ПАСЕ парламент Беларусі атрымаў у 1993 годзе, аднак быў пазбаўлены яго пасля канстытуцыйнага рэферэндуму, праведзенага ў лістападзе 1996 года, які пашырыў паўнамоцтвы прэзідэнта.

БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць