Грамадства

На 22 чалавекі 10 супрацоўнікаў міліцыі. Як праходзяць цяпер экскурсіі ў Полацку

Штонядзелю ў Полацку адбываюцца экскурсіі для жыхароў і гасцей горада. Аднак цяпер экскурсантаў суправаджае група супрацоўнікаў МУС. І не толькі суправаджае — здымае ўдзельнікаў экскурсіі на відэакамеры ды перапісвае іх асабістыя даныя, паведамляюць праваабаронцы.

Праект нядзельных экскурсій ладзяць экскурсаводы Полацка. На іх думку, у той час, калі турыстаў няшмат, трэба адкрываць таямніцы Полацкай зямлі ўсім, хто цікавіцца. І цалкам бясплатна.

Праект з першага дня прыцягнуў увагу міліцыі. Кожны раз, калі праводзілася экскурсія, за групай ішла пара міліцыянераў у поўнай экіпіроўцы. Яны былі побач з удзельнікамі і ў стараверскай царкве, і ў касцёле, і ў музеі «Эпоха Леніна». Але тое, што экскурсанты пабачылі 7 лютага, падштурхнула іх напісаць скаргу ў пракуратуру Полацкага раёна.

У гэты дзень група экскурсантаў сабралася на плошчы Францыска Скарыны. Падчас агляднай экскурсіі па горадзе гаворка ішла пра навучальныя ўстановы ў Полацку на пачатку ХХ стагоддзя.

«Але колькасць міліцыянераў у форме і без формы, якія атачалі нашую групу, уразіла. На 22 экскурсанты мы налічылі 10 супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія «канваявалі» нас да самага музея», — расказала палачанка Ларыса.

Паводле жанчыны, калі група выходзіла з музея, міліцыянеры пачалі здымаць усіх экскурсантаў на некалькі відэакамер, а маёр Цімур Лаўрэнцьеў праверыў (а потым і сфатаграфаваў) у экскурсавода дакументы і спіс экскурсантаў.

Удзельнікі нядзельных экскурсій чакаюць цяпер, што адкажа на іх зварот пракуратура.

Каментары

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць