Грамадства

Суддзі, які адправіў на суткі кіраўніка Саюза палякаў, Польшча бестэрмінова забароніць уезд. Папярэдзілі і астатніх

Суддзі, які асудзіў на 15 сутак арышту старшыню не прызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс, бестэрмінова будзе забаронены ўезд у Польшчу.

Пра гэта на прэс-брыфінгу распавёў кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра суседняй краіны Міхал Дворчык, паведамляе Tut.by са спасылкай на wiadomosci.onet.pl.

Міхал Дворчык паведаміў, што ўрад Польшчы будзе прымаць меры з нагоды ўсіх палякаў, які падвяргаюцца рэпрэсіям у Беларусі.

Ён падкрэсліў, што прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі на пасяджэнні Рады Еўропы «падыме тэму рэпрэсій супраць польскай меншасці ў Беларусі».

— У адпаведнасці з указаннямі прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага, суддзі, які прысудзіў Анжаліку Борыс да 15 дзён арышту, бестэрмінова будзе забаронены ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Польшча, — паведаміў Міхал Дворчык.

Нагадаем, старшыня незарэгістраванага Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс была затрыманая 23 сакавіка і на наступны дзень была асуджаная на 15 сутак за правядзенне кірмашу рамеснікаў «гродзенскія Казюкі». Як паведамляў у сваім Twitter журналіст Анджэй Пачобут (ён цяпер затрыманы), яе судзіў Руслан Гурын — суддзя Ленінскага раёна Гродна.

Пазней пракуратура завяла на Борыс крымінальную справу па артыкуле аб распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні.

Дворчык падкрэсліў, што кожны беларускі чыноўнік і кожны, хто ўдзельнічае ў рэпрэсіях супраць польскай меншасці ў Беларусі, «пацерпяць ад наступстваў».

— На гэты момант мы рыхтуем план дзеянняў, накіраваных на дапамогу пацярпелым, — паведаміў кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы. — Мы таксама разлічваем на салідарнасць нашых еўрапейскіх партнёраў. Згаджацца з пераследам людзей толькі за тое, што яны маюць польскую нацыянальнасць, катэгарычна нельга, — падкрэсліў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы3

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Усе навіны →
Усе навіны

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

З’явіўся трэйлер фільма з Цілем Швайгерам, які знялі ў Мінску1

У Гомелі аўтобус пакаціўся з прыпынку і знёс ліхтар. Той упаў на два аўтамабілі

«Армія з уотсапа». Як рывок агітацыі праз сацсеткі дапамог Лулу да Сілве вырваць перамогу ў Бразіліі6

Кітай абваліў сусветны рынак раскошы на 250 мільярдаў еўра. Louis Vuitton, Gucci і Hermès перажываюць цяжкія часы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы3

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць