Эканоміка

Парытэтбанк павінен вярнуць кліенту $600 тысяч, якія нібыта прапалі з банкаўскай ячэйкі. Але кліент няпросты!

Праблемы з цэласнасцю банкаўскіх ячэек, выглядае, ёсць не толькі ў разгромленага Белгазпрамбанка — у базе судовых пастаноў з'явілася рашэнне суда Цэнтральнага раёна Мінска ў дачыненні Парытэтбанка, які мае вярнуць кліентам больш як $660 тысяч, што зніклі з ячэек.

На гэта звярнулі ўвагу адміністратары тэлеграм-канала Эканоміка па-беларуску.

Насамрэч сітуацыя кшталту такой — экстраардынарная і скандальная. У выпадку Белгазпрамбанка ў 2020-м мела месца ўмяшальніцтва работнікаў сілавых структур, а што ж было ў Парытэтбанку? 

Знаёмыя з сітуацыяй крыніцы тлумачаць, што гісторыя адбылася каля чатырох гадоў таму і набыла новае юрыдычнае жыццё, калі банк перастаў належаць дзяржаве (у 2020-м Парытэтбанк купілі стуктуры Саіда Гуцэрыева — сына расійскага мільярдэра Міхаіла Гуцэрыева).

Фота: tut.by

Маўляў, грошы зніклі такім чынам — работніца дэпазітарыя ўступіла ў змову са сваім хлопцам-замежнікам, які ў абазначаны час прыйшоў у дэпазітарый і з яе дапамогай ускрыў некалькі ячэек, высвідраваўшы іх.

Дакладны памер складзенага ацаніць немагчыма, бо дамовы аб тым, колькі чаго ляжыць у ячэйцы, не афармляліся — гэта таямніца.

Калі аб сітуацыі паведамілі ўласнікам пацярпелых ячэек, сярод іх знайшоўся кемлівы персанаж. 

«Сярод усёй заяўленай на той момант сумы шкоды 90% было агучана менавіта ім, тыя самыя $600 тысяч. У банку задаліся пытаннем і паспрабавалі фізічна размясціць столькі грошай у ячэйцы — не ўлазіла. Папрасілі абгрунтаваць паходжанне сродкаў — нічога не дабіліся.

Потым нібыта служба бяспекі высветліла, што ён у свой час быў судзімы за махлярства. З вяртаннем усёй агучанай сумы ў яго, натуральна, былі праблемы, бо банк не паверыў яму. Яшчэ калі Парытэтбанк належаў Кіраўніцтву справамі прэзідэнта, ён хадзіў і пагражаў адміністрацыі, што ўсіх засудзіць. Тады гэта ўспрымалася з іроніяй, імаверна, той чалавек вырашыў яшчэ раз паспрабаваць забраць $600 тысяч пасля таго, як змяніўся ўласнік», — расказаў топ-менеджар банка.

У выніку суд прыняў бок кліента.

Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Ваеннай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

18‑гадовы курсант Ваеннай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Іран і Аман будуць спаганяць плату за праход праз Армузскі праліў1

Трамп: Мы атрымалі ад Ірана прапанову з 10 пунктаў і лічым, што яна з’яўляецца прымальнай асновай для перамоў3

Узбекістан нечакана стаў адным з сусветных лідараў у шахматах1

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе21

«Люблю Венгрыю і Віктара». На мітынгу ў падтрымку Орбана ў Будапешце Вэнс уключыў жывую сувязь з Трампам8

У Мінску шукаюць 34‑гадовага мужчыну. Ён знік амаль месяц таму2

У Белавежскай пушчы правядуць гучны тэхнарэйв. Ці не будуць панікаваць звяры і ці ўседзяць на яйках птушкі?6

Пры выратаванні пілота ў Іране ЦРУ выкарыстала сакрэтны інструмент «Прывідны шэпт». Ён ловіць самыя слабыя сігналы чалавечага арганізма7

Нацбанк выпускае манеты з выявай трактара — упершыню з нейзільберу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Ваеннай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

18‑гадовы курсант Ваеннай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць