Мова

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?

Kumbaya moment — не самы просты выраз для перакладчыкаў.

На прэс-канферэнцыі пасля саміту ў Жэневе Джо Байдэн пераказаў свае словы Пуціну: «This is not a kumbaya moment. Але гэта відавочна не ў інтарэсе нічыім, ні вашай краіны, ні маёй, каб мы прыйшлі да сітуацыі новай халоднай вайны».

Kumbaya moment — не самы просты выраз для перакладчыкаў.

Гэта амерыканская ідыёма, якая абазначае моманты гармоніі, ці адзінства, ці намаганні разам дасягнуць гармоніі.

Выраз kumbaya паходзіць з афраамерыканскай песні ў стылі spiritual, якую спявалі на крэольскай гаворцы на паўднёвым усходзе ЗША. У пераказе на чыстай англійскай песня называлася Oh Lord, Won’t You Come By Here — «О Госпадзе, ці не зойдзеш ты сюды?» Гэтае Come By Here — просьба, каб Бог умяшаўся, не прамінуў — вымаўлялася афраамерыканцамі як kumbaya. А ў ідыёму гэтае слова ўвайшло як пошук гармоніі.

Англійская мова інтэнсіўна развіваецца, штогод у яе ўваходзяць сотні новых слоў, яны прыходзяць са слэнгу, рэгіяналізмаў, музычных і літаратурных тэкстаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украіна заяўляе пра знішчэнне шасці расійскіх самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску1

Украіна заяўляе пра знішчэнне шасці расійскіх самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Усе навіны →
Усе навіны

«Рашэнне як бы рацыянальнае». Пазняк выказаўся адносна дызельнай здзелкі Трампа з Пуціным101

Скончыў жыццё самагубствам сын вядомага расійскага апазіцыйнага палітыка3

Юшкевіч вярнуўся ў сацсеткі: Проста ашаломлены ўзроўнем падтрымкі і салідарнасці. І пажартаваў пра нязручнасць з дзяўчатамі6

Украінскія дроны атакавалі буйны дата-цэнтр Сбербанка ў Саратаўскай вобласці2

Затрымалі хакераў, якія ўзламалі «ДоДо Піцу». Сярод іх ёсць і беларус

Ціханоўская: Рэпрэсіі супраць беларускай культуры большыя, чым у часы СССР25

«Чаму б не працягнуць Zoom». Дызайнерка з Кіева выпадкова зняла прылёт расійскага дрона падчас анлайн-заняткаў1

У Германіі пачаўся суд над украінцам, якога абвінавачваюць у падрыве «Паўночнага патоку»2

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна заяўляе пра знішчэнне шасці расійскіх самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску1

Украіна заяўляе пра знішчэнне шасці расійскіх самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць