Грамадства

У Мінску выяўлены індыйскі штам COVID-19

Мінздароўя паведамляе, што індыйскі штам кавіду (г.зв. Дэльта) выяўлены ў Мінску.

«Аналіз паслядоўнасцяў віруса SARS-CoV-2 (выдзеленых у чэрвені з пробаў пацыентаў з пацверджаным COVID-19) паказаў, што ў Мінску 10 даследаваных узораў, мелі набор мутацый у шыпавідным бялку, характэрных для «індыйскага» варыянта (Дэльта, В.1.617.2)», — паведамляе Мінздароўя.

У іншых рэгіёнах Беларусі індыйскі штам (Дэльта) не выяўлены.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што ёсць падставы меркаваць, што «індыйскі» варыянт можа больш эфектыўна распаўсюджвацца ў параўнанні з іншымі варыянтамі віруса, аднак на дадзены момант няма звестак пра тое, што гэты варыянт выклікае больш сур'ёзнае захворванне.

Зараз «індыйскі» штам атрымаў шырокае распаўсюджанне не толькі ў Індыі, але і краінах Еўропы, выцесніўшы «брытанскі» штам. Высокі ўздым захворвання COVID-19 у Расіі выкліканы таксама гэтым варыянтам, доля якога ў Маскве і Санкт-Пецярбургу складае практычна 90%. Спецыялісты лічаць, што шырокае распаўсюджванне «індыйскага» штама ў першую чаргу звязана з невыкананнем мер засцярогі, невялікай колькасцю вакцынаваных асоб, што не дазваляе дасягнуць неабходнага ўзроўню папуляцыйнага імунітэту, адзначае Мінздароўя.

Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць50

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус стварыў праект з аўтэнтычнымі вандроўкамі па Партугаліі — у чым яго фішка?3

«Выкінулі мяне, як бруднага сабаку». Як студэнт БДУІР з Камеруна палюбіў Беларусь, але не змог давучыцца3

СМІ раскрылі дэталі іранскага плана з 10 пунктаў па перамір’і2

У Пінску прадалі кватэру былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў4

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га16

Парад Перамогі ў Маскве можа не адбыцца ўпершыню за 30 гадоў — баяцца Украіну23

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць50

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць