Грамадства

Памятаеце міліцыянера, які паваліўся на выбарчым пікеце з удзелам Ціханоўскага? Яго за адну гадзіну абразілі больш за тысячу раз

У судзе Савецкага раёна Мінска 27 кастрычніка паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) да двух з паловай гадоў «хатняй хіміі» асудзілі 57-гадовага Андрэя Васілеўскага. Мужчыну прызналі вінаватым у абразе супрацоўніка міліцыі з Гродна Уладзіміра Казлоўскага — таго самага міліцыянта, які паваліўся на зямлю падчас тузаніны 29 траўня мінулага года на выбарчым пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, паведамляюць праваабаронцы.

Паводле версіі абвінавачвання, Васілеўскі пакінуў каментар у «Аднакласніках» пад допісам Вольгі Карач са словам «мразь». На той момант Казлоўскі працаваў старшым участковым, цяпер ён — начальнік штаба УУС Ленінскага раёна Гродна. Васілеўскага, які мае другую групу інваліднасці ў сувязі з праблемамі з сэрцам, трымалі пад вартай за каментар амаль месяц. Пасля абвяшчэння прысуду яго вызвалілі ў зале суда. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Волк, дзяржабвінавачванне падтрымліваў пракурор Уладзімір Рабаў.

Год таму ў Гродне затрымалі Сяргея Ціханоўскага. Вось як гэта было

«Бедны і маленькі міліцыянт ўпаў да маіх ног». На 63-гадовую пенсіянерку з Гродна завялі адміністрацыйную справу

«Ён проста на мяне ўпаў». Мужчына патлумачыў, чаму акуратна паклаў на зямлю міліцыянта ў Гродне

Пацярпелага начальніка штаба УУС Ленінскага раёна Гродна Уладзіміра Казлоўскага дапыталі на судзе праз відэаканферэнцсувязь на Skype.

«Усё пачалося 29 траўня [мінулага года], калі я заступіў на ахову грамадскага парадку на тэрыторыі Ленінскага раёна Гродна, дзе праходзіла пікетаванне па зборы подпісаў кандыдата ў прэзідэнты. Нёс службу разам з напарнікам Хваленям. Пасля ў дачыненні да мяне і да Хвалені быў ўжыты гвалт. Нас для аказання медыцынскай дапамогі даставілі ў бальніцу. 30 траўня [мінулага года], знаходзячыся ў бальніцы, каля 10-й гадзіны на мой мабільны тэлефон у розных сетках: у «Аднакласніках», «ВКонтакте», Instagram — цягам гадзіны прыйшло больш за тысячу абразаў, пагрозаў ужывання гвалту як у дачыненні да мяне, гэтак і ў дачыненні да маіх родных і блізкіх. Пасля чаго я заблакаваў усе старонкі ва ўсіх сацсетках. Карыстальнікі самі пабачылі, што мае старонкі закрытыя, недасяжныя, таму пачалі дадаваць паведамленні на адрас маёй маці, жонкі», — сказаў міліцыянер.

Каментары

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўжо плыве першы танкер з расійскім дызелем13

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

Беларуска атрымала рэдкі ДНЖ у Польшчы. Яе адносіны правяралі нават у краме «Жабка»7

У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»16

Рубіа нагадаў, што ва Узбекістане расійская мова не мае афіцыйнага статусу. Гэта выклікала бурную дыскусію10

Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі9

У сусветны пракат сёння выходзіць «Клара і Сонца». У галоўнай ролі — зорка «Уэнсдэй»1

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках3

Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць