Эканоміка

«Гомельтранснафта» на трое сутак абмежавала прапампоўку нафты. Што адбываецца?

«Гомельтранснафта» на трое сутак абмежавала прапампоўку нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў напрамку Польшчы праз «пазапланавы рамонт» на адной з ветак трубаправода. Гэта адбылося на фоне пагрозаў Лукашэнкі пра магчымае перакрыццё газу, калі Еўропа ўвядзе новыя санкцыі. Няўжо дайшло і да нафты? Спрабуем разабрацца.

«Гомельтрнаснафта»: Абмежаванне прапампоўкі нафты па «Дружбе» з палітыкай не звязанае

Нафтаправод «Дружба» забяспечвае пастаўкі нафты на беларускія НПЗ і яе транзіт у Еўропу. Трубаправод бярэ свой пачатак у Самарскай вобласці, праходзіць праз Бранск, далей дзеліцца на паўночны і паўднёвы ўчастак, праходзіць праз Беларусь, Украіну, Польшчу, Чэхію, Славакію, Германію, Венгрыю, Латвію і Літву.

На афіцыйным сайце «Гомельтрнаснафта» ні пра якія праблемы наогул не згадваецца. Навінаў на тэму прыпынення прапампоўкі нафты ў бок Польшчы, як і афіцыйных каментарыяў на гэты конт, пакуль няма.

Мы датэлефанаваліся ў прыёмную «Гомельтрнаснафты», што займаецца перапампоўкай нафты з расійскай часткі нафтаправода «Дружба» ў напрамку краін Заходняй і Усходняй Еўропы і забяспечвае вуглевадароднай сыравінай беларускую нафтахімію.

«Абмежаванне прапампоўкі нафты па «Дружбе» з палітыкай не звязанае. На адным з участкаў нафтаправода пачаліся пазапланавыя рамонтныя работы», — пракаментавалі на прадпрыемстве.

«НН»: «Яшчэ якія-небудзь краіны, акрамя Польшчы, з-за рамонту нафтаправода цяпер нафту недаатрымліваюць»?

«Прапампоўка абмежаваная толькі ў кірунку польскай Адамавай Заставы. Пакуль што на трое сутак», — адказаў нам суразмоўца.

«НН»: «Пасля заканчэння рамонту патрэбны аб’ём нафты ў Польшчу прыйдзе»?

«План месяца не пераглядаўся. Больш сказаць няма чаго», — дадаў прадстаўнік «Гомельтрнаснафты» і паклаў трубку.

Эксперт: «Выглядае, гэта такі сігнал на фоне крызісу, што ў Беларусі, як транзіцёра, ёсць рычагі ўплыву на Польшчу»

«Увогуле, такія выпадкі, якія вымагаюць рамонту, здараюцца. Але, яшчэ няма ніякай інфармацыі, што ж там адбылася за аварыя, прычына не названая, і не ясна — мы маем справу з тэхнагеннай ці палітычнай з'явай. 

Выглядае, гэта такі сігнал на фоне крызісу, што ў Беларусі, як транзіцёра, ёсць рычагі ўплыву на Польшчу. 

Але, мы ж пастаўляем не сваю нафту, а чужую, пастаўкі гарантаваныя кантрактамі паміж Польшчай і Расіяй, Беларуссю і Расіяй.

Калі яны будуць сарваныя, то ўзнікнуць юрыдычныя праблемы ў беларускага аператара і расійскага пастаўшчыка, у той час як палякі у выпадку захавання сітуацыі спынення паставак маюць альтэрнатыўныя шляхі. 

Калі з Расіі пайшла «брудная нафта» па беларускай трубе, то Польшча павялічыла пастаўкі праз Гданьск, куды таксама можа пастаўляцца і расійская, і паўночная нафта. Аб спыненні заводаў у Польшчы гаворка не ідзе», — сказала эксперт Таццяна Манёнак. 

***

Нагадаем, зносіны Беларусі і Польшчы пагоршыліся з-за міграцыйнага крызісу, які абвастрыўся ў лістападзе. На мяжы дзвюх краін цяпер знаходзяцца некалькі тысяч бежанцаў, якія праз тэрыторыю Беларусі намагаюццаа патрапіць у Еўрасаюз.

Учора, 16 лістапада, група мігрантаў паспрабавала прарвацца праз пункт пропуску «Брузгі», польскія сілавікі ўжылі супраць іх вадамёты і слёзатачывы газ.

Краіны ЕЗ рыхтуюць чарговы пакет санкцый супраць беларускіх уладаў, Мінск пагражае ў адказ перакрыць транзіт газу па трубаправодзе «Ямал-Еўропа».

Чытайце таксама:

Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?

Каментары

Цяпер чытаюць

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі аўтобус пакаціўся з прыпынку і знёс ліхтар. Той упаў на два аўтамабілі

«Армія з уотсапа». Як рывок агітацыі праз сацсеткі дапамог Лулу да Сілве вырваць перамогу ў Бразіліі6

Кітай абваліў сусветны рынак раскошы на 250 мільярдаў еўра. Louis Vuitton, Gucci і Hermès перажываюць цяжкія часы1

У мінскім дзевяціпавярховіку адбыўся выбух газу

Навукоўцы аднавілі твар чалавека, які жыў 315 тысяч гадоў таму6

Уладальнікам «Залатога мяча» 2026 года стаў Гары Кейн3

Сербская тэлекампанія папрасіла ў гледачоў прабачэння, што шмат гадоў дурыла ім галовы19

Слоўнік Dictionary.com назваў слова 2026 года. Што такое максінг?2

У Петрыкаўскім раёне знішчаюць яшчэ адну савецкую мазаіку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць