Грамадства

«Прэмію яму плацяць найбольшую». Ваенрукі ў школах: што яны робяць і за чым (кім) сочаць 

Пры канцы жніўня гэтага года на сайтах беларускіх школ пачалі з’яўляцца вакансіі ваенрукоў, а можа палітрукоў — спецыялістаў па ваенна-патрыятычным выхаванні. Акрамя таго, у сталічных школах вахцёраў замянілі супрацоўнікамі Дэпартамента аховы МУС. Як гэтыя змены паўплывалі на навучальны працэс — «Наша Ніва» пацікавілася ў настаўнікаў.

Выхаваўчая, ідэалагічная і сацыяльная работа школы. Фота: sch143.minsk.edu.by

«Спачатку хадзілі чуткі, але ўсё лета не было ніякай канкрэтыкі. Надышоў верасень, а ў нашай школе таксама ніхто не з’явіўся. Так было ва многіх школах раёна. У нас гэты «спецыяліст» быў наняты 1 кастрычніка. Спачатку ўвогуле ніхто не разумеў, што гэта за пасада і чым ён павінен займацца. Да канца і зараз ніхто гэтага не разумее. Яго «пасялілі» ў былую камору, выкінулі адтуль увесь хлам, які складавалі гадамі. Пасля ён актыўна ўзяўся за правядзенне ШАГ (Школа актыўнага грамадзяніна): да нас пачалі прыходзіць прафарыентацыйныя брыгады з вайсковых ВНУ, ветэраны.

Ведаю, што прэмію яму плацяць адну з найбольшых сярод усіх, пры тым нейкай канкрэтнай справы (карыснай ці некарыснай), якую б ён рабіў, я асабіста не заўважаю. — кажа настаўніца адной са сталічных школ.

— Ёсць у мяне меркаванне, што глебу для ўвядзення такой пасады падрыхтоўвалі загадзя, бо былі праведзеныя вельмі дзіўныя змены ў выплаце стымулюючых і кампенсуючых выплат (тое, што раней звычайна прэміяй называлася). Цяпер і высветлілася, куды ідзе тая рэшта грошай, якую недаатрымоўваюць настаўнікі. Яна ідзе на гэтага чалавека плюс на Дэпартамент аховы (бо частка іх заробку кладзецца менавіта на ўстанову адукацыі).

Гэта не столькі шкоднікі, колькі такія паразіты, якія нічога не робяць, а проста высмоктваюць бюджэт, ні за што атрымліваюць тыя грошы, якія б маглі дадаткова атрымаць лепшыя настаўнікі», — кажа педагог.

Настаўнік іншай школы кажа: «Палітрук з’явіўся ў нас перад пачаткам другой чвэрці, пахадзіў па кабінетах, спрабаваў пазнаёміцца, на пытанне «А што вы будзеце рабіць, ці чакаць ад вас праверак нейкіх?» адказаў, што і сам не надта ведае пакуль. Асабіста я яго бачыў у школе разы тры: аднойчы на калідоры і ў кабінеце завуча па выхаваўчай рабоце, ён там «лапаціў» нейкія дакументы. Ніякіх мерапрыемстваў, класных/інфармацыйных гадзін ён не праводзіць — увесь час сядзіць у сваёй каморы. І ўсё. Можа, і дзякуй Богу!»

У іншай школе жанчына-палітрук актыўна арганізоўвае экскурсіі ў кадэцкую вучэльню, запрашае прадстаўнікоў з авіяцыйнага каледжа.

«Ідэалагічную працу настаўнікі праводзяць, як і раней, пераважна толькі на паперы», — кажа педагог-арганізатар.

«У нашай школе, — распавядае настаўніца з Мінскай вобласці. — Кіраўнік па ВПВ актыўна ўзяўся за БРСМ: імкнецца, каб уступілі ў арганізацыю ўсе, праводзіць, напрыклад, дыскатэку, уваход на якую толькі па членскім білеце. Таксама раней у нас не было такой практыкі, каб ахвяраваць адукацыйным працэсам дзеля нейкіх мерапрыемстваў — усё пасля заняткаў. А цяпер могуць дзяцей забраць проста з заняткаў, каб паказаць дакументальны фільм пра вайну ці нешта падобнае».

Проста зараз можна знайсці дзясяткі вакансій на пасаду кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні. У мінскіх школах 24 і 126, напрыклад, абяцаюць заробак ад 700 рублёў, у СШ№77 — ад 850 (гэта ўсё без уліку тых самых прэмій).

Абавязкі: «арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў вайскова-патрыятычнай накіраванасці ва ўстанове адукацыі. Правядзенне прафарыентацыйнай работы з вучнямі. Ажыццяўленне ўліку вайсковаабавязаных ва ўстанове», патрабуюць вышэйшую адукацыю і абавязковы вопыт службы ва Узброеных сілах.

Чытайце таксама: «Я класны кіраўнік ў класе, дзе ўсе дзяўчаты». Гісторыя маладога хлопца, які кінуў працу ў сталіцы і вядзе ўрокі ў вясковай школе

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей3

Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Танкер «Кайрас», атакаваны дронамі УСУ, сеў на мель ля ўзбярэжжа Балгарыі1

На дрэве ў цэнтры Мінска ўвесь дзень сядзела куніца — зняць не маглі6

«Трэба ўкаранiцца ў апазіцыю ў Польшчы». Прадпрымальнiк расказаў, як яго завербаваў КДБ пасля праверкі на мяжы26

«Паўгода чакання, мінус $1200 — і ніякай візы». Як беларусы зараз адкрываюць «шэнген»5

Маладую выпускніцу гістфака з Ліды, якая мае бізнэс у Расіі, асудзілі за Гаюна9

«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска13

Маньяка з Коўна гераічна затрымалі простыя гараджане17

Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы6

Мульт пра генацыд рэптылій багатымі жывёламі б'е рэкорды ў сусветным пракаце. Некаторыя бачаць алюзію на Палесціну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей3

Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць