Раман Пратасевіч у эфіры ютуб-канала «праваабаронцы» Дзмітрыя Белякова заявіў, што заключыў дасудовую дамову са следствам.

Пратасевіч распавёў, што сёння ўпершыню за доўгі час яго выпусцілі з месца, дзе ён знаходзіўся пад хатнім арыштам. Ён працягвае быць пад крымінальным пераследам.
Калі скончыцца расследаванне крымінальнай справы, ён не ведае. Справу вядзе Следчы камітэт.
***
Блогер Раман Пратасевіч быў затрыманы разам са сваёй дзяўчынай Сафіяй Сапегай 23 мая 2021 года пасля прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair Афіны — Вільня. Паведамлялася, што ў дачыненні да Пратасевіча, які быў галоўным рэдактарам найбуйнейшага беларускага тэлеграм-канала, заведезена некалькі крымінальных спраў.
Аднак пазней дзяржСМІ запісалі з Раманам некалькі інтэрв'ю, ён паўдзельнічаў у рэзананснай прэс-канферэнцыі 14 чэрвеня, яго перавялі пад хатні арышт, і ён завёў акаўнт уТвітары. Але пасля на доўгі час знік з інфармацыйнай прасторы.
Тым часам справа Сафіі Сапегі перададзеная ў суд, яе вінавацяць па сямі артыкулах.
Раман Пратасевіч з'явіўся пасля некалькіх месяцаў адсутнасці ў інфармацыйным полі і анансаваў перамены ў сваім жыцці
Сафія Сапега напісала прашэнне аб памілаванні
Суд над Сафіяй Сапегай пройдзе ў Гродне
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары