Усяго патроху11

Мы наш, мы новы мур збудуем

На агульных выбарах, якія адбудуцца ў Нямеччыне 28 верасня, мае пайсці палітычная партыя, чыя галоўная мэта — аднавіць берлінскі мур. Ідэя такая: скасаваць дзяленне на раёны ва Ўсходнім Бэрліне і зрабіць новую адміністрацыйную адзінку — Остлянд (Усходняя зямля). Остлянд будзе свабоднай эканамічнай зонай, якая атрымае значныя падатковыя палёгкі, дзе створыцца спрыяльны інвэстыцыйны клімат. І менавіта, каб адасабіць тую зону ад астатняй Нямеччыны, так цвердзяць у той партыі, і варта пабудаваць мур пасярод Берліну нанава.

Партыя-прыхільніца аднаўлення легендарнага мура называецца проста Партыяй (па-нямецку Die Partei). Гэтая назва напрасткі адсылае да таталітарнага перыяду нямецкай гісторыі, калі існавала аднапартыйная сыстэма: да фашыстоўскай Германіі (час кіравання Нацыянал-Сацыялістычнай Рабочай партыі) і да ГДР, дзе бязмежна панавала Сацыялістычная Адзіная партыя.

Але досыць негатыву — фарбы можна было б згушчаць і далей, аднак варта прызнацца: партыя «Партыя» была арганізаваная не кім іншым, як галоўным рэдактарам сатырычнага часопіса «Тытанік» Мартынам Занеборнам і дарма што яна афіцыйна зарэгістраваная, але ўяўляе сабой хутчэй такі сабе піяр-ход з мэтай папулярызацыі выдання, чым рэальны палітычны рух.

Акрамя адбудовы берлінскага мура, чальцы абяцаюць, што калі яны трапяць у Рэйхстаг, дык кожнаму грамадзяніну выдадуць па дармавому шэзлонгу, а таксама скасуюцца падаткі на абутак з абцасамі (каб немцы выглядалі высокімі і загарэлымі).

Нягледзячы на перабольшаны папулізм, які мяжую з несхаванай іроніяй, варта зацеміць, што «Партыя» квітнее ўжо 5 гадоў, маючы ў сваіх шэрагах 8 тысячаў сяброў, а таксама філіялы па ўсё краіне. У 2005 годзе за іх прагаласавала каля 10 тысяч чалавек (0.022% ад агульнай колькасці нямецкіх выбарцаў) .

Актывісты «Партыі» ўжо аднавілі невялікі, сімвалічны, ўчастак муру, хіба без мінных палёў, ланцужныж сабакаў і лёгкіх на спуск курка ахоўнікаў, якія падчас халоднай вайны пільнавалі мяжу паміж Усходнім і Заходнім Берлінамі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

Еўрапейскія краіны адпрацуюць на вучэннях перакіданне міратворчых сіл ва Украіну1

Назвалі рэальны тэрмін будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС5

Рэчыцкая пенсіянерка завяла раман з акцёрам Меншыкавым і ўляцела на 3 тысячы рублёў. Добра, што больш не мела13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць