Грамадства

«Сказалі, трэба з'ездзіць у міліцыю для прафілактычнай гутаркі». Як гэтым разам затрымлівалі Анатоля Шалковіча

За Анатолем Шалковічам сілавікі прыехалі 17 лютага. Мужчыну паклікалі нібыта на прафілактычную гутарку, але з аддзялення ён ужо не выйшаў. Пра гэта расказаў ягоны сын Антон у інтэрв'ю Zerkalo.io.

Анатоль Шалковіч адразу пасля выхаду за сцены акрэсцінскай катоўні 10 студзеня. Цяпер ён зноў там.

Сын Анатоля Шалковіча распавёў, што ў чацвер вечарам да бацькоў прыехалі некалькі супрацоўнікаў. Мабыць, з РУУС.

 «Сказалі, трэба з'ездзіць у міліцыю для прафілактычнай гутаркі, — кажа Антон. — Казалі, маўляў, нічога з сабой не браць, толькі пашпарт і тэлефон».

У сувязі з чым узніклі прычыны для гутаркі, у сям'і Анатоля Шалковіча не ведаюць. Са здагадак: набліжэнне рэферэндуму.

У пятніцу, працягвае Антон, падчас суда блізкія даведаліся, што паводле пратаколу бацька аказваў супраціў пры дастаўцы ў пастарунак. Суд вырашыў пакараць яго 15 суткамі арышту. Зараз Анатоль Шалковіч зноў на Акрэсціна.

— Як тата сябе адчуваў?

— Было стабільна, а як цяпер, не ведаю. На наступны дзень пасля таго, як бацька выйшаў з Акрэсціна пасля 60 сутак, яго забрала хуткая. У жоўцевым пухіры таты знайшлі камяні — і яго выдалілі, — апісвае стан бацькі Антон. — Цяпер бацьку трэба захоўваць адмысловую дыету. Есці кашы і пастаянна нешта пад'ядаць. Мама з адвакатам казалі пра гэта на працэсе. Далі патрэбныя дакументы. Але гэта нічога не змяніла.

— А пра сітуацыю з Сяргеем Глушаковым вам нешта вядома?

— Глушакову, таварышу бацькі, даслалі позву. У ёй таксама прасілі з'явіцца ў РУУС для прафілактычнай гутаркі, — распавядае Антон і адзначае, што ў выніку мужчына таксама атрымаў 15 сутак.

Упершыню Анатоль Шалковіч быў затрыманы 11 снежня 2021 года, у дзень свайго 65-годдзя. Аказалася, што мужчына вырабляў бел-чырвона-белыя сцягі і вешаў на дрэвы. У міліцыі з ім запісалі пакаянае відэа, у якім ён, усміхаючыся, распавёў, як любіць спалучэнне белага і чырвонага колераў, напрыклад памідоры са смятанай. Ролік адразу стаў вельмі папулярны, а выраз ператварыўся ў мем.

Але пасля 15 сутак мужчына не выйшаў — яго тры разы перазатрымлівалі і вызвалілі толькі пасля 60 сутак. Пра знаходжанне на Акрэсціна палітвязень расказваў у шматлікіх інтэрв'ю, у тым ліку і «Нашай Ніве».

Чытайце таксама:

Зноў затрымалі Анатоля Шалковіча, аўтара мема пра памідоры са смятанай

Герой мема пра памідоры са смятанай расказаў пра аперацыю, лайфхакі для Акрэсціна і будучыню

Герой мема пра памідоры са смятанай патрапіў быў у лякарню. Але ў яго ўжо ўсё добра

«На мяне ідзе чалавек з ружжом і шчытом. Я трохі здзівіўся». Першае інтэрв’ю культавага Анатоля Шалковіча, які любіць «памідоры са смятанай»

Стала вядома, пра што 60 сутак за кратамі марыў Анатоль Шалковіч — аўтар мема пра памідоры са смятанай 

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Удзельніка «Армейскіх гульняў» з Бакштаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Клуб, з якім згуляе «МЛ Віцебск» у Лізе канферэнцый, названы ў гонар вялікай бітвы Другой сусветнай2

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць