Грамадства

Ціханоўская і Латушка сумесна запатрабавалі вываду расійскіх войскаў з Беларусі

Святлана Ціханоўская і Павел Латушка 21 лютага запісалі сумесную заяву. Яна прысвечана знаходжанню ў Беларусі расійскіх войскаў. «Мы патрабуем вываду расійскіх войскаў з нашай тэрыторыі, — кажа Ціханоўская. — Мы будзем дамагацца, каб гэтае пытанне было вынесена на разгляд у Савет бяспекі ААН».

«Мы ўжо накіравалі лісты ў краіны ЕС з прапановай новых моцных санкцый супраць удзельнікаў арганізацыі ваеннага канфлікту [з Украінай], — кажа Латушка. — Мы адзінай камандай правядзем кансультацыі з суседзямі, Еўрапейскім саюзам, ЗША і Вялікабрытаніяй».

Лідары дэмакратычнага руху падкрэсліваюць, што Аляксандр Лукашэнка «не з'яўляецца самастойным гульцом». І задаюцца пытаннем: «Хто цяпер прымае рашэнні аб выкарыстанні тэрыторыі нашай краіны для ваеннай агрэсіі?».

«Кожны наступны крок супраць беларускага суверэнітэту» чакаюць «самыя сур'ёзныя наступствы», папярэджвае Святлана Ціханоўская.

«Беларусі цяпер патрэбныя прадстаўнікі ўлады, якія дзейнічаюць у нацыянальных інтарэсах, чые загады легітымныя і законныя», — адзначае Павел Латушка.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Манцэвіч: Мне часам хочацца апынуцца за кратамі… На дзень, ну, гадзінку!

МЗС Беларусі назваў план НАТА на выпадак расійскага нападу падрыхтоўкай да агрэсіі11

«Белую крэпасць» у двары ЖК «Аркадзія» знясуць. Гаспадар распавёў, чым скончылася яго барацьба3

Новая прэс-сакратарка Трампа правяла першы брыфінг — і ў Белым доме ўжо сумняваюцца, ці доўга яна пратрымаецца10

Знакамітыя салігорскія тэрыконы могуць знікнуць1

Пад Харкавам уцяклі расійскія палонныя і застрэлілі пяцярых салдат УСУ ў доме3

За больш чым год выдалі 600 пашпартоў Новай Беларусі9

Начальнік Цэнтральнага РУУС Мінска пакінуў пасаду4

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць